Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 17 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І вышла было жэрабя плямені Манасаваму, бо ён пяршак Язэпаў. Махіру, першаку Манасаваму, айцу Ґілеада, бо ён быў чалавек вайны, дастаўся яму Ґілеад а Вашан.
2 I было засталым сыном Манасавым па радзімах іхных: і сыном Авезэравым, і сыном Гэлекавым, і сыном Асрыелявым, і сыном Шэхемавым, і сыном Гэферавым, і сыном Шэмідавым. Гэта сынове Манаса Язэпенка, мужчыны па радзімах сваіх.
3 У Цэлофегада ж, сына Гэфера, сына Ґілеада, сына Махіра Манасёнка, ня было сыноў, але адны дачкі. I гэта ймёны дачок ягоных: Магла а Ноа, Гоґла, Мілка а Фірца.
4 I яны дабліжыліся да сьвятара Елеазара а да Ігошуа Нунянка а да князёў, кажучы: «СПАДАР расказаў Масею даць нам спадак памеж братоў нашых». I даны ім спадак, з расказаньня СПАДАРОВАГА, памеж братоў айца іхнага.
5 I выпала Манасу дзесяць дзеляў, апрача зямлі Ґілеадзкае а Вашанскае, каторая за Ёрданом;
6 Бо дачкі Манасавы адзяржалі спадак сярод сыноў ягоных, а зямля Ґілеадзкая дасталася засталым сыном Манасавым.
7 I была граніца Манасава ад Ашэру да Міхмефафу, каторы перад Сыхемам; граніца йдзедь направа да жыхараў Ен-Тапуагу.
8 Манасу была зямля Тапуаг, а места Тапуаг ля граніцы Манасавае сыном Яхрэмавым.
9 I спушчаецца граніца да цур’я Кана з паўднявога боку цур’я. Месты гэтыя Яхрэмавы сярод местаў Манасавых. I граніца Манасава на паўночным баку цур’я, і былі канцы яе ля мора.
10 На паўдня — Яхрэму, а на поўнач — Манасу; і было мора граніцаю яго. I яны стыкаліся з Ашэрам на поўначы, і з Іссасхаром на ўсходзе.
11 I былі Манасавы ў Іссасхара а Ашэра: Веф-Шэан ізь местачкамі яго, Іўлеам ізь местачкамі яго, жыхары Дору зь местачкамі іх, і жыхары Ен-Дору зь местачкамі іх, і жыхары Фаанаху зь местачкамі іх, і жыхары Меґіда зь местачкамі іх, і трайціна Нафафу.
12 I не маглі сынове Манасавы выгнаць местаў гэтых, і зычыў Канаанянін жыць у зямлі гзтай.
13 I было, як падужэлі сынове Ізраелявы, тады зрабілі яны Канааняніна даньнікамі, але чыста выгнаць іх ня выгналі.
14 I гукалі сынове Язэпавы Ігошуу, кажучы: «Чаму ты даў імне спадак аднаго жэрабя й адну дзель, а я люд вельмі чысьлены, бо аж дагэтуль дабраславіў мяне СПАДАР?»
15 I сказаў ім Ігошуа: «Калі ты люд чысьлены, то ўзыйдзі сабе ў лес і выцерабі сабе там, у зямлі Ферэзэяў а Рэфаімаў, бо цесная табе гара Яхрэмава».
16 I сказалі сынове Язэпавы: «Ня стане нам гары; але цялежкі зялезныя ў вусіх Канаанян, што жывуць у зямлі даліны, як у тых, каторыя ў Бэф-Шэане а ў местачках іхных, так і ў тых, каторыя на даліне Ізрэельскай».
17 I сказаў Ігошуа дому Язэпаваму, Яхрэму а Манасу, кажучы: «Люд чысьлены ты і сіла вялікая ў цябе; не адно жэрабя будзе ў цябе,
18 Але гара будзе твая, бо лясістая яна; і ты выцерабіш яе, і будуць тваімі канцы яе, бо ты выжанеш Канааняніна, дарма што ў яго цялежкі зялезныя, і дарма што яны дужыя».

Кніга Егошуі Нунянка, 17 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.