Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I паслаў Ігошуа Нунянок цішком із Сытыму двух мужоў узьведнікаў, кажучы: «Пайдзіце, выглядзіце зямлю а Ерыхон». I пайшлі, прышлі да дому жонкі бязулі, а імя яе Рагаў, і ляглі там.
2 I наказалі каралю Ерыхонскаму, кажучы: «Вось, людзі прышлі сюды гэтае ночы із сыноў Ізраелявых, каб выглядзець зямлю».
3 I паслаў кароль Ерыхонскі Рагаве, кажучы: «Вывядзі людзёў, што прышлі да цябе, каторыя ўвыйшлі ў дом твой; бо выглядзець усю зямлю яны прышлі».
4 I ўзяла жонка двух чалавекаў тых, і схавала іх, і сказала: «Але, прыходзілі да мяне людзі, але я ня ведала, скуль яны.
5 I сталася, як надабе было замкнуць браму, бо сьцямнела, мужы тыя тады вышлі; ня ведаю, куды пайшлі мужы тыя; ганіцеся барзьдзей за імі, бо вы дагоніце іх».
6 А сама ўзьвяла іх на страху, і схавала іх у снапох лёну, раскладзеных у яе на страсе.
7 А людзі гналіся за імі па дарозе да Ёрдану аж да броду; а браму замкнулі, просьле тога як вышлі тыя, што гналіся за імі.
8 Уперад чымся яны ляглі, яна ўзышла да іх на страху,
9 I сказала тым людзём: «Я ведаю, што даў СПАДАР вам зямлю, і што паў жах ваш на нас, і што скволелі ўсі жыхары зямлі перад вамі;
10 Бо мы чулі, як высушыў СПАДАР воды Чырвонага мора перад вамі, як вы вышлі зь Ягіпту, і што ўчынілі вы двум каралём Аморэйскім, каторыя на другім баку Ёрдану, Сыгону а Оґу, каторых вы аканавалі.
11 I мы ўчулі, і скволелі сэрцы нашыя, і ні ў кога ня ўзьняўся ўжо дух перад вамі; бо СПАДАР, Бог ваш, ё Бог на небе ўгары й на зямлі далавах.
12 I цяпер прысягніце, калі ласка, імне СПАДАРОМ, што, як я зрабіла вам ласку, то зробіце таксама ласку дому айца майго; і дасьце мне праўдзівы знак;
13 I захаваеце жывых айца майго а маці маю а братоў маіх а сёстраў маіх а ўсіх, хто ё ў іх, і выбавіце душы нашы ад сьмерці».
14 I сказалі ёй гэтыя людзі: «Душа нашая за вас на сьмерць, калі вы не азнайміце гэтае нашае справы; і будзе, як СПАДАР дасьць нам зямлю, дык зробім з табою міласэрдзе й праўду».
15 I спусьціла яна іх на паварозе пераз акно, бо дом ейны быў у месцкай сьцяне, і ў сьцяне яна жыла;
16 I сказала ім: «На гару йдзіце, каб ня стрэлі вас гонячыя, і хавайцеся там тры дні, пакуль ня зьвернуцца гонячыя тыя; а потым пойдзеце ў дарогу сваю».
17 I сказалі ёй тыя людзі: «Мы вольныя будзем ад прысягі гэтае, каторай ты нас запрысягла:
18 Вось, мы ўходзім у зямлю, то чырвовы віты павароз гэты прывяжы да акна, каторым ты нас спусьціла, і айца свайго а маці сваю а братоў сваіх а ўсю радзіму айца свайго зьбяры да сябе да дому свайго.
19 I будзе, што кажны, хто выйдзе зь дзьвярэй твайго дому вонкі, таго кроў на галаве ягонай, а мы нявінныя; а хто будзе з табою ў доме, таго кроў на галаве нашай, калі чыя рука дакранецца да яго.
20 Калі ж ты азнайміш гэтую нашую справу, то мы будзем вольныя ад прысягі твае, каторай ты нас запрысягла».
21 I яна сказала: «Подле словаў вашых так яно хай будзе». I адпусьціла іх, і яны пайшлі, а яна прывязала да акна віты чырвовы павароз.
22 Яны пайшлі, і прышлі на гару, і прабылі там тры дні, пакуль не зьвярнуліся гонячыя. I шукалі іх гонячыя па ўсёй дарозе, і не знайшлі.
23 I зьвярнуліся два гэтыя чалавекі, зышлі з гары, і перайшлі Ёрдан, і прышлі да Ігошуі Нунянка, і пераказалі яму ўсе, што зь імі прыгадзілася.
24 I сказалі Ігошуу, што «аддаў СПАДАР у рукі нашы ўсю зямлю», што таксама «скволелі перад намі ўсі жыхары зямлі».

Кніга Егошуі Нунянка, 2 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.