Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I гукаў СПАДАР Ігошуі, кажучы:
2 «Гукай сыном Ізраелявым кажучы: “Дайце сабе месты ўцёку, праз каторыя Я казаў вам Масеям,
3 Каб мог уцякаць туды ўбіўца, што забіў чалавека абмыльна, нясьведама; і будуць яны ў вас уцёкам ад помсьніка за кроў.
4 I ўцячэць да аднаго зь местаў гэтых, і стане ля брамы места, будзе гукаць у вушы старцом места таго справы свае; і яны прымуць яго да сябе да места, і дадуць яму месца, і ён будзе жыць у іх.
5 I як пагоніцца за ім помсьнік за кроў, то яны ня маюць выдаваць убіўцу ў рукі яго, бо ён нясьведама забіў бліжняга свайго, не ненавідзіў яго ўчорах ані заўчора.
6 I хай ён жывець у гэтым месьце, пакуль ня стане перад грамадою на суд, пакуль не памрэць вялікі сьвятар, што будзе ў тых днёх. Тады хай зьвернецца ўбіўца, і прыйдзе да места свайго а да дому свайго, да места, з каторага ён уцёк”».
7 I пасьвяцілі Кедэш у Ґалілеі на гары Неффалімовай, і Сыхем на гары Яхрэмавай, і Кіраф-Арбу, накш Гэўрон, на гары Юдзінай.
8 І за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход далі: Бецэр на пустыні, на раўніне, ад плямені Рувінавага, і Рамоф у Ґілеадзе ад плямені Ґадовага, і Ґолан у Вашане ад плямені Манасавага.
9 Гэтыя месты былі прызначаны ўсім сыном Ізраелявым і чужаземцу, што жыхара ў іх, каб уцякаў туды кажны, што забіў чалавека абмыльна, і каб не памер ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад грамадою.

Кніга Егошуі Нунянка, 20 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.