Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было, як пачулі ўсі каралі Аморэйскія, каторыя на гэтым баку Ёрдану, к мору, і ўсі каралі Канаанскія, каторыя ля мора, што высушыў СПАДАР ваду Ёрдану перад сынамі Ізраелявымі, пакуль пераходзілі яны, тады скволела сэрца іхнае, і ня стала ўжо ў іх духу перад сынамі Ізраелявммі.
2 Таго часу сказаў СПАДАР Ігошуу: «Зрабі сабе мячы з крамянёў і ўзноў абрэж сыноў Ізраелявых другім наваратам».
3 I зрабіў сабе Ігошуа мячы з крамянёў, і абрэзаў сыноў Ізраелявых на «Ўзгорку абразаньня».
4 I во прычына, чаму абрэзаў Ігошуа ўвесь люд, каторы вышаў зь Ягіпту, мужчынаў: усі здольныя да вайны памерлі на пустыні на дарозе, па выхадзе зь Ягіпту;
5 Бо абрэзаны быў увесь люд, што вышаў; але ўвесь люд, што радзіўся на пустыні на дарозе, па выхадзе зь Ягіпту, ня быў абрэзаны;
6 Бо сорак год хадзілі сынове Ізраелявы па пустыні, пакуль ня скончыўся ўвесь народ, здольны да вайны, што вышаў зь Ягіпту, каторыя ня слухалі голасу СПАДАРА, і каторым СПАДАР прысягаў, што яны не абачаць зямлі, праз каторую прысягаў СПАДАР бацьком іхным, даць нам зямлю, ідзе цячэць малако а мёд.
7 А сыноў іхных, каторых устанавіў замест іх, абрэзаў Ігошуа, бо яны былі не абразаныя; бо не абразалі іх на дарозе.
8 І было, як скончылі абразаць увесь народ, то заставаўся ен на сваіх месцах у табару, пакуль не ачуняў.
9 I сказаў СПАДАР Ігошуу: «Сядні Я скаціў з вас ган ягіпецкі». Затым і завецца тое месца «Ґілґал», нават дагэгуль.
10 I разьлягліся сынове Ізраелявы табарам у Ґілґале, і рабілі Пасху на чатырнанцаты дзень месяца ўвечары на раўнінах Ерыхонскіх.
11 I елі з пладоў зямлі на другі дзень Пасхі праснакі а сушаныя зярняты таго ж дня.
12 А манна перастала падаць назаўтрае, як яны елі з пладоў зямлі, і ня было болей манны ў сыноў Ізраелявых, але яны елі таго году плады зямлі Канаанскае.
13 I было, як быў Ігошуа ля Ерыхону, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і вось, чалавек стаіць перад ім, і ў руццэ ягонай меч на галі. Ігошуа падышоў да яго й сказаў яму: «Ці ты наш, ці зь непрыяцеляў нашых?»
14 Ён сказаў: «Не; бо я вайводца войска СПАДАРОВАГА, цяпер прышоў». Ігошуа паў відам сваім на зямлю, і пакланіўся, і сказаў яму: «Што спадар мой скажа слузе свайму?»
15 I сказаў вайводца войска СПАДАРОВАГА Ігошуі: «Здыймі вобуй свой з нагі свае, бо месца, на каторым ты стаіш, сьвятое». I зрабіў Ігошуа так.

Кніга Егошуі Нунянка, 5 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.