Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I во каралі тае зямлі, каторых зразілі сынове Ізраелявы і ўзялі на спадак зямлю іхную па тым баку Ёрдану на ўсход сонца, ад цур’я Арнона аж да гары Гэрмону, і ўсю раўніну на ўсход:
2 Сыгон, кароль Аморэйскі, што жыў у Гэшбоне, гаспадарстваваў ад Ароеру, каторы ля берагу цур’я Арнона, і ад сярэдзіны цур’я, і ад палавіцы Ґілеаду аж да цур’я Явока, граніцы сыноў Амонавых,
3 I на раўніне аж да мора Хінерофскага на ўсход і аж да мора раўніны, мора Салонага, на ўсход па дарозе да Беф-Ешымофу, а на паўдня пад усхонамі Пісґі;
4 I прасьцягі Оґа, караля Вашанскага, із засталых Рэфаімаў, што жыў у Аштарофе а ў Едрэі,
5 I гаспадарстваваў на гары Гэрмоне а Салесе ў вусім Вашане, аж да граніцы Ґешурскае а Мааскае, і ў палавіцы Ґілеаду, аж да граніцы Сыгона, караля Гэшбонскага.
6 Масей, слуга СПАДАРОЎ, і сынове Ізраелявы пабілі іх; і даў яе Масей, слуга СПАДАРОЎ, на спадак Рувінаваму а Ґадоваму а палавіцы плямені Манасавага.
7 I во каралі зямлі, каторых зразіў Ігошуа а сынове Ізраелявы на гэтым баку Ёрдану на захад, ад Ваал-Ґаду на даліне Лібанскай аж да гары Галака, што ўзыходзе да Сэіру, — і аддаў Ігошуа яе плямёнам Ізраелявым на спадак, подле падзелу іх, —
8 На гары й на нізіне, на раўніне, на схонах, і на пустыні, і на паўдні, Гэціча, Аморэя, Каананяніна, Ферэзэя, Гэвея а Евусэя:
9 Адзін кароль Ерыхону, адзін кароль Гаю, каторы ля Бэт-Элю,
10 Адзін кароль Ерузаліму, адзін кароль Гэўрону,
11 Адзін кароль Ярмуфу, адзін кароль Лахісу,
12 Адзін кароль Еґлону, адзін кароль Ґезэру,
13 Адзін кароль Дэвіру, адзін кароль Ґедэру,
14 Адзін кароль Гормы, адзін кароль Арада,
15 Адзін кароль Ліўны, адзін кароль Одуламу,
16 Адзіл кароль Македу, адзін кароль Бэт-Элю,
17 Адзін кароль Таппуагу, адзіну кароль Гэферу,
18 Адзін кароль Афеку, адзін кароль Лашарону,
19 Адзін кароль Мадону, адзін кароль Гацору,
20 Адзін кароль Шымрон-Мерону, адзін кароль Ахшафу,
21 Адзін кароль Фаанаху, адзін кароль Меґідда,
22 Адзін кароль Кедэшу, адзін кароль Ёкнеаму ля Кармілу,
23 Адзін кароль Дору ля Нафар Дору, адзін кароль Ґоіму ў Ґілґале,
24 Адзін кароль Фірцы. Усіх каралёў трыццаць адзін.

Кніга Егошуі Нунянка, 12 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.