Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Кніга Егошуі | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было, як пачуў Явін, кароль Гацорскі, дык паслаў да Ёвава, караля Мадонскага, а да караля Шымронскага а да караля Ахшафскага
2 А да каралёў, каторыя на поўнач на гары й на раўніне з паўднявога боку Хіннерофу, і на нізінах, і ў Нафоф-Дору на захад,
3 Да Канааняніна на ўсход і на захад а Аморэя а Гэціча а Ферэзэя а Евусэя, што на гары, а Гэвея пад Гэрмонам у зямлі Міцпе.
4 I выступілі яны а ўсе войска іхнае зь імі, люд чысьлены, як пясок на беразе морскім множасьцяй; і коні і цялежак вельма шмат.
5 I зьберліся ўсі каралі гэтыя, і прышлі, і разьляглісл табарам разам ля водаў Меромскіх, каб ваяваць із Ізраелям.
6 I сказаў СПАДАР Ігошуі: «Ня бойся іх, бо заўтра, каля гэтага часу, Я аддам усіх на забіцьцё Ізраелю; коням жа іх перарэж жылы і цялежкі іхныя спалі цяплом».
7 I прышоў Ігошуа і ўвесь ваенны люд ізь ім, зьнеціку на іх да водаў Меромскіх, і напалі на іх.
8 I аддаў іх СПАДАР у руку Ізраеля, і зразілі яны іх, і гналіся за імі аж да Сыдону Вялікага, і аж да Місрэфоф-Маіму, і аж да даліны Міцпы на ўсход, і перабілі іх, так што зь іх не засталося астачы.
9 I ўчыніў Ігошуа зь імі, як сказаў яму СПАДАР: коням іхным перарэзаў жылы і цялежкі іхныя спаліў цяплом.
10 Зьвярнуўся Ігошуа ў тым часе, і зваяваў Гацор, і караля ягонага забіў мячом, — Гацор жа ўперад быў галавою ўсіх каралеўстваў гэтых.
11 І пабілі ўсю душу, што ў ім, лязом мяча аканаваўшы; не засталося ні воднае душы; а Гацор спаліў ён цяплом.
12 I ўсі месты каралёў гэтых і ўсіх каралёў іхных зваяваў Ігошуа, і пабіў лязом мяча, аканаваўшы іх, як расказаў Масей, слуга СПАДАРОЎ.
13 Месты, адылі, каторыя стаялі на ўзгорках, Ізраель не паліў, апрача адзінюсенькага Гацору, каторы спаліў Ігошуа.
14 А ўвесь здабытак местаў гэтых і статак паглабалі сабе сынове Ізраелявы, адно людзёў усіх перабілі лязом мяча, пакуль ня зьнішчылі іх; не пакінулі ні воднае душы.
15 Як расказаў СПАДАР Масею, слузе Свайму, так Масей расказаў Ігошуі, і так зрабіў Ігошуа; не адвярнуўся ад ні воднага слова з усёга, што расказаў СПАДАР Масею.
16 I ўзяў Ігошуа ўсю гэтую зямлю гаравую а паўднявую а ўсю зямлю Ґошэн а нізіну а раўніну а гару Ізраеляву а нізіну яе,
17 Ад гары Галак, што ўзыходзе да Сэіру, і аж да Баал-Ґаду ў даліне Лібанскай пад гарою Гэрмонам, і ўсіх каралёў іхных зваяваў, і зразіў іх, і забіў іх.
18 Даўгі час вёў Ігошуа вайну з усімі гэтымі каралямі.
19 Ня было места, каторае зрабіла б мір із сынамі Ізраелявымі, апрача Гэвеяў, жыхараў Ґівеону; усі яны ўзялі вайною;
20 Бо ад СПАДАРА было тое, каб закаляніць сэрца свае, каб стрэлі вайною Ізраеля, каб аканаваць іх, каб ня было ім міласэрдзя, але каб выгубіць іх, як расказаў СПАДАР Масею.
21 I прышоў Ігошуа таго часу, і выкараніў Енакімоў з гары, з Гэўрону, з Дэвіру, з Анаву, і з усялякае гары Юдзінае, і з усяе гары Ізраелявае; зь местамі іхнымі аканаваў Ігошуа.
22 Не засталося Енакімоў у зямлі сыноў Ізраелявых; адно ў Ґазе, у Ґафе а ў Ашдодзе засталіся яны.
23 I ўзяў Ігошуа ўсю зямлю, подле ўсёга, як гукаў СПАДАР Масею, і аддаў яе Ігошуа на спадак Ізраелю, подле падзелу памеж плямёнаў іхных. I зямля супакоілася ад вайны.

Кніга Егошуі Нунянка, 11 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.