Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Эфэсян | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дык я, вязень у Спадару, малю вас хадзіць годна пагуканьня, да каторага вы пагуканы,
2 З усёю пакораю а лагоднасьцю, зь цярплівосьцю, выбачаючы адзін аднаму ў міласьці,
3 Сілуючыся заховаваць суцэльнасьць Духа ў зьвязе супакою.
4 Адно цела й адзін дух, як вы й пагуканы ў ваднэй надзеі пагуканьня свайго;
5 Адзін Спадар, адна вера, адзін хрэст,
6 Адзін Бог і Ацец усіх, Каторы над усімі, і пераз усіх, і ў вусіх нас.
7 Кажнаму ж з нас дана ласка подле меры дару Хрыстовага.
8 Затым кажа: «Узышоўшы на вышыню, апаланіў палон і даў дары людзём».
9 Але тое, што ўзышоў, што гэта, як ня тое, што таксама зышоў да найніжшых часьцяў зямлі ?
10 Тый, што зышоў, ё Тый самы, што і ўзышоў над усі нябёсы, каб напоўніць усе.
11 I Ён прызначыў некатрых за апосталаў, а некатрых за прарокаў, а некатрых за евангелістых, а некатрых за пастыроў а вучыцеляў,
12 Да дасканальненьня сьвятых, да справы службы, да будаваньня цела Хрыстовага,
13 Пакуль усі ня прыйдзем у суцэльнасьць веры і супоўнае пазнаньне Сына Божага, у мужа вырослага, у меру поўнага росту Хрыстовага;
14 Каб мы ня былі балей бязьлеткамі, веянымі а ношанымі кажным ветрам навукі ў падходзе людзкім, у лісьлівай хітрыні абмылы;
15 Але, будучы праўдамоўнымі ў міласьці, усяляк урасталі ў Тога, Каторы галава, Хрыстос,
16 З Каторага ўсе цела, належна злучана а зьвязана ўзаемна кажнай суставаю, у меру дзеяньня кажнае часьці, дзее прырост да збудаваньня самога сябе ў міласьці.
17 Затым я кажу й сьветчу Спадаром, каб наперад вы не хадзілі, як ходзяць пагане, подле марнасьці розуму свайго,
18 Будучы зацемненыя ў розуме, аддаленыя ад жыцьця Божага з прычыны неведзі, каторая ў іх, з прычыны закалянасьці сэрцаў іхных;
19 Яны, стаўшы нячульлівымі, аддаліся аблуду, каб дзеяць усялякую нечысьціню із жадою.
20 Але вы ня так пазналі Хрыста,
21 Калі вы запраўды чулі Яго і былі навучаныя ў Ім, што праўда ў Ісусу,
22 Каб ськінуць усе, што датыкаецца пярэдняга паступку старога чалавека, што раскладаецца ў вашукных жадах,
23 I аднавіцца духам розуму свайго,
24 I адзецца ў новага чалавека, створанага подле Бога ў справядлівасьці а сьвятасьці праўды.
25 Затым, адхінуўшы ману, кажыце праўду кажны бліжняму свайму, бо мы сучаланы адзін аднаму.
26 Абураючыся, не грашыце; сонца хай ня зойдзе ў вугневаньню вашым.
27 I не давайце месца дзяблу.
28 Хто краў, няхай не крадзець, але валей няхай працуе, робячы рукамі сваімі добрае, каб меў удзяліць патрабуючаму.
29 Ніякае гнілое слова хай ня выходзе з вуснаў вашых, але калі якое добрае да патрэбнага збудаваньня, каб дало ласку слухаючым.
30 I не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Каторым вы запячатаваны на дзень адкупленьня.
31 Усялякая гарчэль а гнеў а абурэньне а вераск а блявузґаньні няхай будуць аддалены ад вас. з усёй злоснасьцяй;
32 I будзьце зычлівыя адзін да аднаго, спагадлівыя, даруючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысту дараваў вам.

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян, 4 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.