Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Да Эфэсян | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Дык будзьце перайманьнікамі Бога, як мілаваныя дзеці;
2 I хадзіце ў міласьці, як і Хрыстос мілаваў нас і выдаў Сябе за нас, дар а аброк Богу на прыемны пах.
3 А бязулства а ўсялякая нечысьціня або жада няхай ня будуць нават менаваны памеж вас, як лець сьвятым.
4 I брыда, і дурная гаворка альбо шкелі, усе нягожае, але валей дзякаваньне;
5 Бо ведаеце, што ніякі бязуля, альбо нячысты, альбо прагавіты, каторы балвахвал, ня будзе мець спадку ў гаспадарстве Хрыста а Бога.
6 Няхай ніхто не ашукуе вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзе гнеў Божы на сыноў непаслухменства ;
7 Дык ня будзьце сябрамі іхнымі.
8 Бо вы былі калісь цямнота, а цяпер — сьвятліня ў Спадару: хадзіце, як дзеці сьвятліні
9 (бо плод сьвятліні ў кажнай дабрыні а справядлівасьці а праўдзе),
10 Прабуючы, што падабае Спадар.
11 I ня майце ўчасьця зь бясплоднымі ўчынкамі цямноты, але валей ганьце.
12 Бо праз тое, што яны робяць патай, сорамна й гукаць.
13 Усеж, упіканае сьвятлінёю, робіцца яўным; бо ўсе, што робіцца яўным, сьвятліня ё;
14 Затым кажа: «Устань сьпячы, і ўскрэсьні зь мертвых, і асьвеце цябе Хрыстос».
15 Дык бачча, як вам хадзіць асьцярожна, не як нямудрым, але як мудрым,
16 Важачы час, бо дні благія.
17 Затым ня будзьце дурныя, але разумеючыя, што ё воля Спадарова.
18 I ня ўпівайцеся віном, у каторым бязулства, але поўніцеся Духам,
19 Размаўляючы мяжсобку псальмамі а гімнамі а песьнямі духоўнымі, пяючы а напяваючы сэрцам сваім Спадару,
20 Дзякуючы заўсёды за ўсё Богу а Айцу, у імя Спадара нашага Ісуса Хрыста.
21 Паддаючыся адзін аднаму ў страху Хрыстовым.
22 Жонкі, паддавайцеся мужом сваім, як Спадару,
23 Бо муж ё галава жонцы, як і Хрыстос галава Царкве, Ён Спас цела;
24 Але як Царква паддана Хрысту, так і жонкі мужом сваім у ўсім.
25 Мужы, любіце жонкі свае, як і Хрыстос любіў Царкву і аддаўся за яе,
26 Каб усьвяціць яе, ачысьці5'шы абмыцьцём водным у слове;
27 Каб пастанавіць яе Сабе славутаю Царквою, плямы ня маючай, маршчака альбо чаго-колечы такога, але каб была сьвятой а беззаганнай.
28 Ды так маюць мужы любіць жонкі свае, як собскае цела свае: хто любе жонку сваю, любе самога сябе.
29 Бо ніхто ня мае ў ненавісьці собскага цела свайго, але жыве а кукобе, як і Хрыстос Царкву;
30 Бо мы чаланы цела Ягонага, ад цела Ягонага і ад косьцяў Ягоных.
31 Затым хай «пакіне чалавек айца свайго і маці сваю і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адно цела».
32 Тайна гэта вялікая, але я кажу ўзглядам Хрыста і ўзглядам Царквы.
33 Вось жа, кажны з вас няхай любе жонку сваю, як самога сябе; жонка ж хай баіцца мужа.

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян, 5 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.