Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прышла гадзіна Ягоная, каб адыйсьці з гэтага сьвету да Айца, умілаваўшы Сваіх собскіх. што на сьвеце, улюбіў іх да канца.
2 I ў часе вячэры, — а дзявал ужо быў укінуўшы ў сэрца Юды Сыманёнка Іскарыёта, ізрадзіць Яго. —
3 Ведаючы, што Айцец даў Яму ўсе ў рукі Ягоныя, і што Ён ад Бога вышаў і да Бога йдзець,
4 Устаець ад вячэры, і адкладае адзецьце, і, узяўшы ручнік, паперазаўся.
5 Адлі наліў вады ў мыпельнік, і пачаў мыць ногі вучанікам, і выціраць ручніком, каторым быў падперазаўшыся.
6 Падходзе да Сымона Пётры, і гэты кажа Яму: «Спадару, Ты імне мыць ногі?»
7 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Што Я раблю, ты ня ведаеш цяпер, але даведаешся потым».
8 Пётра кажа Яму: «Ты ніколі ня будзеш мыць ногі імне!» Ісус адказаў яму: «Калі не памыю цябе, ты ня будзеш мець часьці з Імною».
9 Сымон Пётра Яму: «Спадару, ня толькі ногі мае, але таксама рукі а галаву».
10 Ісус кажа яму: «Хто пакупаўшыся, не патрабуе мыць, апрача ног, але ўвесь ён чысты; і вы чыстыя, але ня ўсі».
11 Бо ведаў Ён праз ізрадніка Свайго, затым сказаў: «Ня ўсі вы чыстыя».
12 Як жа Ён памыў ногі ім, і ўзяў адзецьце Свае, і ўзьлёг ізноў, Ён сказаў ім: «Ці ведаеце, што Я зрабіў вам?
13 Вы завіце Мяне Вучыцель а Спадар, і добра кажаце, бо Я ё.
14 Дык калі Я, Спадар а Вучыцель, памыў ногі вам, вы таксама маеце мыць ногі адзін аднаму.
15 Бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, вы рабілі таксама.
16 Запраўды, запраўды кажу вам: нявольнік не вялікшы за спадара свайго ані пасланы вялікшы за тога, хто яго паслаў.
17 Калі вы ведаеце гэта. шчасьлівыя вы, калі робіце гэта.
18 Не праз усіх вас кажу: Я знаю тых, каторых абраў. Але каб выпаўнілася Пісьмо: ,Хто есьць із Імною хлеб, падняў пяту сваю на Мяне'.
19 Цяпер кажу вам, перш чымся сталася, каб, як станецца, уверылі. што Я ё.
20 Запраўды, запраўды кажу вам: хто прыймае каго-колечы, каго Я пашлю, Мяне прыймае; а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне».
21 Сказаўшы гэта, Ісус зьнемарасьціўся ў духу, і пасьветчыў, і сказаў: «Запраўды, запраўды кажу вам, што адзін із вас ізрадзе Мяне».
22 Тады вучанікі пазіралі адзін на аднаго, сумляючыся праз каго ён сказаў.
23 I адзін із вучанікаў, каторага Ісус мілаваў, узьляжаў ля грудзёў Ісусавых.
24 Затым Сымон Пётра кіўнуў і кажа яму: «Папытай, хто бы гэта быў, праз каго Ён казаў».
25 А ён, узьлёгшы на грудзі Ісусавы, кажа Яму: «Спадару, хто гэта?»
26 Ісус кажа: «Тый, каму Я зануру й дам гэты кавалак». I, занурыўшы кавалак, даець яго Юду Сыманёнку Іскарыёту.
27 I тады, просьле гэтага кавалка, увыйшоў у яго шайтан. I Ісус кажа яму: «Што робіш, рабі борзда».
28 Але ніхто зь іх узьлежачых ня ведалі, чаму Ён сказаў яму гэта.
29 Бо некатрыя думалі, што кажа яму Ісус: «Купі, што нам надабе на сьвята», альбо, каб даў што ўбогім, бо ў Юды быў хатуль.
30 I ён, узяўшы тый кавалак, зараз вышаў. I была ноч.
31 Як ён вышаў, Ісус кажа: «Цяпер услаўлены Сын Людзкі, і Бог услаўлены ў Ім.
32 Калі Бог услаўлены ў Ім, Бог таксама ўславе Яго ў Сабе, і неўзабаве ўславе Яго.
33 Дзеці! яшчэ крыху Я з вамі. Будзеце шукаць Мяне, і, як Я сказаў Юдэям: ,Куды Я йду, вы ня можаце пайсьці'; кажу таксама вам цяпер.
34 Новае расказаньне даю вам, каб вы мілавалі адзін аднаго; як Я мілаваў вас, каб і вы любілі адзін аднаго.
35 Па гэтым пазнаюць усі, што вы вучанікі Мае, калі будзеце мець любоў мяжсобку».
36 Сымон Пётра кажа Яму: «Спадару, куды Ты йдзеш?» Ісус адказаў яму: «Куды Я йду, ты ня можаш за Імною йсьці цяпер, але пойдзеш за Імною потым».
37 Пётра кажа Яму: «Спадару, чаму я не магу йсьці за Табою цяпер? Я аддам жыццё свае за Цябе»
38 Ісус адказуе: ..Ты аддасі жыцьцё свае за Мяне? Запраўды, запраўды кажу табе: пятух не запяець, як ты выпрашся Мяне трэйчы.

Евангеля подле сьвятога Яана, 13 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.