Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I сказаў Валаам Валаку: «Збудуй імне тут сем аброчнікаў, і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў».
2 I зрабіў так подле тога, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак а Валаам па цяляці а па баране на аброчніку.
3 I сказаў Валаам Валаку: «Пастой ля ўсепаленьня свайго, а я пайду; можа СПАДАР выйдзе імне напярэймы, і слова, што Ён аб’яве імне, то я скажу табе». I пайшоў на высокае месца.
4 I сустрэўся Бог із Валаамам, і сказаў Яму: «Сем аброчнікаў прыгатаваў я, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на аброчніку».
5 I ўлажыў СПАДАР слова ў вусны Валаамавы, і сказаў: «Зьвярніся да Валака і гэтак гукай».
6 I зьвярнуўся да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня свайго, ён а ўсі начэльнікі моаўскія.
7 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «З Арам прывёў мяне Валак, кароль Моава, з гор усходніх: “Пайдзі, пракліні імне Якава, прыйдзі, пракажы кляцьбу на Ізраеля”.
8 Як пракліну я? БОГ не пракляў яго.
9 Зь верху скал бачу я яго, і з узгоркаў гляджу на яго: вось, люд жывець асобна і меж народаў ня лічыцца.
10 Хто паліча пясок Якаваў і лік чацьвертае часьці Ізраеля? Хай памрэць душа мая сьмерцю справядлівых, і хай будзе апошні канец мой падобны да яго».
11 I сказаў Валак Валааму: «Што ты імне робіш? Я ўзяў цябе праклясьці варагоў маіх, а ты, вось, дабраславенствам дабраславіш?»
12 I адказаў ён, і сказаў: «Ці ня тое, што ўложа СПАДАР у вусны мае, ці ня тое маю рупіцца казаць?»
13 I сказаў яму Валак: «Пайдзі ж з імною на другое месца, з каторага ты абачыш яго, але толькі часьць яго абачыш, а ўсяго не абачыш; і пракліні імне яго стуль».
14 I ўзяў яго на поле Софім, на верх гары Пісґі, і збудаваў сем аброчнікаў, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на кажным аброчніку.
15 I сказаў Валаку: «Пастой тут ля ўсепаленьня свайго, а я сустрэну там СПАДАРА.
16 I стрэўся СПАДАР із Валаамам, і ўлажыў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: «Зьвярніся да Валака й гэтак кажы».
17 I прышоў да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня, і начэльнікі моаўскія зь ім. I сказаў яму Валак: «Што казаў СПАДАР?»
18 Ён узьняў прыпавесьць сваю і сказаў: «Устань, Валача, і паслухай, сьхіні вуха да мяне, Сэпоронку.
19 Не чалавек Бог, каб яму маніць, і ня сын людзкі, каб яму каяцца. Ці Ён скажа, і ня ўчыне? I будзе казаць, і ня дойсьніць?
20 Вось, дабраславіць прыняў я, бо Ён дабраславе, і я не магу перастанавіць.
21 Бо Ён не назірае бяспраўя ў Якаву, і ня бача крутадушша ў Ізраелю; СПАДАР, Бог яго, зь ім, і трубны каралеўскі гук у яго.
22 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня аднарога ў яго.
23 Няма чараў у Якаву і няма варажбы ў Ізраелю. У пару скажуць празь Якава а праз Ізраеля: “Во што твора Бог!”
24 Вось, люд, як лявіца ўстаець, і як леў падыймаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабытку і ненап’ецца крыві забітых».
25 I сказаў Валак Валааму: «Ані клясьці ня кліні, ані дабраславіць не дабраслаў яго».
26 I адказаў Валаам, і сказаў Валаку: «Ці не казаў я табе, кажучы: “Усе, што СПАДАР кажа, я маю рабіць?”»
27 I сказаў Валак Валааму: «Пайдзі ж, я вазьму цябе на іншае месца; можа будзе зьлюб у ваччу Бога, і праклінеш яго імне стуль».
28 I ўзяў Валак Валаама на верх Пеґора, што глядзіць на від пустыні.
29 I сказаў Валаам Валаку: «Збудуй імне тут сем аброчнікаў і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў».
30 I зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці-бычку а баране на аброчніку.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 23 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.