Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Пашлі сабе людзёў, і хай яны выглядзяць зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым; па адным чалавеку, па адным чалавеку з плямені айцоў іхных пашліце, кажнага князя зь іх».
3 I паслаў іх Масей з пустыні Паран, за расказаньням СПАДАРОВЫМ, і ўсі яны мужы, галавы сыноў Ізраелявых яны.
4 I во ймёны іхныя: з плямені Рувінавага Шамуа Заккуронак,
5
3 плямені Сымонавага Шафат Горанок,
6
3 плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак,
7
3 плямені Іссасхаровага Іґал Язэпенак,
8
3 плямені Яхрэмавага Гоша Нунянок,
9
3 плямені Веняміновага Фалт Рафуёнак,
10
3 плямені Завулонавага Ґаддыель Содзянок,
11
3 плямені Язэпавага, з плямені Манасавага Ґадды Сусянок,
12
3 плямені Дановага Амель Ґемалёнак,
13
3 плямені Ашэравага Сэфур Міхайлёнак,
14
3 плямені Неффалімовага Нагаб Воўсянок,
15
3 плямені Ґадовага Ґеуель Машанок.
16 Гэта ймёны мужоў, каторых паслаў Масей выглядзець зямлю. I назваў Масей Гошу Нунянка Ігошуам.
17 I паслаў іх Масей выглядзець зямлю Канаанскую, і сказаў ім: «Увыйдзіце ў гэты бок, на паўдня, і ўзыйдзіце на гару;
18 I абачча зямлю, якава яна, і люд, што жывець на ёй, дужы ён ці слабы, мала іх ці шмат?
19 I якая зямля, на каторай ён жывець, добрая яна ці благая? I якія месты, у каторых ён жывець, у буданох ён жывець ці ў вабаронных местах?
20 I якая зямля, уродлівая яна ці пустая? Ці ё на ёй дзервы, ці няма? I мацуйцеся, і вазьміце з пладоў зямлі». I было ж гэга ў часе сьпеньня віна.
21 Яны ўзышлі, і выглядзелі зямлю ад пустыні Цын аж да Рэгова, ідзе ўходзяць у Гамаф.
22 I пайшлі на паўдня, і дайшлі да Гэўрону, і там Агіман, Шэсай а Фалмай, дзеці Енаковы. А Гэўрон збудаваны быў сем год раней за Цоан Ягіпецкі.
23 I прышлі аж да даліны Ешкол, і зрэзалі там галузу і адну гранку вінных ягадаў, і несьлі яе на жэрдцы ў двух, і таксама з гранатовых яблыкаў а зь фіґаў.
24 Месца гэтае названа даліною Ешкол з прычыны вінное гранкі, каторую зрэзалі адтуль сынове Ізраелявы.
25 I зьвярнуліся ад выгляданьня зямлі пры канцу сараку дзён.
26 I пайшлі, і прышлі да Масея а да Аарона а да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых на пустыню Паран у Кадэшу, і прынесьлі слова ім а ўсёй грамадзе, і паказалі ім плады зямлі.
27 I павядалі яму й казалі: «Прышлі мы да зямлі, да каторае ты паслаў нас; і таксама цячэць малаком а мёдам яна, і во плады яе;
28 Але што дужы люд, каторы жывець на зямлі; і месты абаронныя вельмі вялікія; і дзяцей Енаковых мы бачылі там.
29 Амалік жывець на зямлі паўднявой, а Гэціч а Евусэй а Аморэй жывець на гары, а Канаанін жывець ля мора а ля Ёрдану».
30 Але Калеў супакоеваў люд перад Масеям і сказаў: «Узыйсьці ўзыйдзем і мы яе на спадак возьмем, бо здолець, здолеем яе».
31 А людзі, што ўзыходзілі зь ім, казалі: «Ня можам узыходзіць супроці люду гэнага, бо ён дужшы за нас».
32 I вынесьлі ліхое лічбызданьне да сыноў Ізраелявых празь зямлю, каторую яны выглядалі, кажучы: «Зямля, што мы праходзілі па ёй выглядзець яе, яна зямля, што есьць жывучых на ёй, і ўвесь люд, каторы мы бачылі сярод яе, людзі меры.
33 I там бачылі мы й дзеці Енаковы, з роду волатавага; і мы былі ў вачох нашых, як шаранча; і гэткімі ж былі мы і ў вачох іхных».

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 13 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.