Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I крануліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам на раўніне Моава, на гэтым баку Ёрдану, супроці Ерыхону.
2 I бачыў Валак Сэпоронак усе, што зрабіў Ізраель Аморэю;
3 I вельмі баяўся Моаў віду люду гэтага, бо ён быў чысьлены, і быў зьнемарашчаны з прычыны сыноў Ізраелявых.
4 I сказаў Моаў старцом Мідзянскім: «Гэтая грамада аб’ядае цяпер усе наўкола нас, як вол аб’ядае траву палявую». А Валак Сэпоронак быў каралём Моаўскім у тым часе.
5 I паслаў ён паслоў да Валаама Веоронка да Пефору, каторы ля ракі, у зямлі сыноў народу ягонага, пазваць яго, кажучы: «Вось, люд вышаў зь Ягіпту, вось, пакрывае відзеньне зямлі, і жывець ён супроці мяне.
6 Дык цяпер прыйдзі ж, пракліні імне люд гэты, бо ён дужшы за мяне: можа я тады буду магчы паразіць яго й выгнаць яго ізь зямлі. Я ведаю, што каго ты дабраславіш, тый дабраславёны, і што каго ты праклінеш, тый пракляты».
7 I пайшлі старцы моаўскія й старцы мідзянскія, і падаркі за чары ў руках, і прышлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валаковы.
8 I сказаў ён ім: «Пераначуйце тут гэту ноч, і зьвярну вам слова, якое скажа імне СПАДАР». I прабывалі старцы моаўскія ў Валаама.
9 I прышоў Бог да Валаама, і сказаў: «Хто гэта людзі ў цябе?»
10 I сказаў Валаам Богу: «Валак Сэпоронак, кароль Моаўскі, прыслаў іх да мяне, кажучы:
11 “Вось, люд вышаў зь Ягіпту й пакрыў відзеньне зямлі; дык ідзі, пракліні імне яго: можа я тады змагу ваяваць ізь ім і выгнаць яго”».
12 I сказаў Бог Валааму: «Не хадзі зь імі, ня кліні люду, бо ён дабраславёны».
13 I ўстаў Валаам нараніцы, і сказаў начэльнікам Валаковым: «Пайдзіце да зямлі свае, бо адмаўляе СПАДАР даць імне йсьці з вамі».
14 I ўсталі начэльнікі моаўскія, і прышлі да Валака, і сказалі: «Адмаўляецца Валаам ісьці з намі».
15 I ўдругава Валак паслаў начэльнікаў шмат, і славутшых за гэтых.
16 I прышлі яны да Валаама, і сказалі яму: «Гэтак кажа Валак Сэпоронак: “Не адмоўся йсьці да мяне,
17 Бо ўчсьціць учшчу цябе вельмі, і ўсе, што скажаш імне, зраблю. Дык прыйдзі, калі ласка, пракліні імне люд гэты”».
18 I адказаваў Валаам, і сказаў слугам Валаковым: «Каб Валак даваў імне поўны свой дом срэбла а золата, ня змог бы я пераступіць расказаньня СПАДАРА, Бога свайго, каб зрабіць што-колечы малое альбо вялікае.
19 А цяпер прабывайце тут і вы гэту ноч, і я даведаюся, што дадасьць, гутарачы з імною, СПАДАР».
20 I прышоў Бог да Валаама ночы, і сказаў яму: «Калі гукаць цябе прышлі людзі гэтыя, то ўстань, пайдзі зь імі; але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое рабі».
21 I ўстаў Валаам нараніцы, і асядлаў асьліцу сваю, і пайшоў з начэльнікамі моаўскімі.
22 I ўзгарэўся гнеў Божы за тое, што ён пайшоў зь імі, і стаў Ангіл СПАДАРОЎ на дарозе, каб пераказіць яму; а ён ехаў на асьліцы сваёй, і ізь ім два маладзёны ягоныя.
23 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, Каторы стаяў на дарозе, і меч Ягоны на галі ў руццэ ягонай, зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; і біў Валаам асьліцу, каб зьвярнуць яе на дарогу.
24 I стаў Ангіл СПАДАРОЎ на вузкой селавой дарозе меж вінішчаў, з аднаго боку плот і з другога боку плот.
25 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і прыціснулася да сьцяны, і прыціснула нагу Валаамаву да сьцяны, і ён ізноў біў яе.
26 I Ангіл СПАДАРОЎ ізноў перайшоў, і стаў у цесным месцу, ідзе няма куды зьвярнуць, ані направа, ані налева.
27 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і лягла пад Валаамам. I ўзгарэўся гнеў Валаамаў, і ён біў асьліцу кіям.
28 I адчыніў СПАДАР вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: «Што я табе зрабіла, што ты б’еш мяне вось ужо трэйці раз?»
29 I сказаў Валаам асьліцы: «Бо ты наругалася імне; калі б у мяне ў руццэ быў меч, то я цяпер жа забіў бы цябе».
30 I сказала асьліца Валааму: «Ці ня я твая асьліца, на каторай ты езьдзіў конна спачатку дагэтуль? ці прызвычкаю прывыкла гэтак рабіць із табою?» Ён сказаў: «Не».
31 I адчыніў СПАДАР вочы Валааму, і абачыў ён Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў на дарозе, і меч ягоны на галі ў руццэ ягонай, і скланіўся, і пакланіўся відам сваім.
32 I сказаў яму Ангіл СПАДАРОЎ: «За што ты біў асьліцу сваю вось ужо трэйчы? Я вышаў, каб пераказіць, бо дарога крутні перад Імною.
33 I абачыла асьліца Мяне, і зьвярнула ад мяне вось ужо трэйчы. Калі б яна не зьвярнула ад Мяне, то Я нават цябе забіў бы, а яе пакінуў бы жывую».
34 I сказаў Валаам Ангілу СПАДАРОВАМУ: «Ізграшыў я, бо я ня ведаў, што Ты стаіш насупроці мяне на дарозе; дык, калі гэта ліха ў ваччу Тваім, то я зьвярнуся».
35 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Валааму: «Пайдзі зь людзьмі гэтымі, але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое кажы». I пайшоў Валаам із начэльнікамі Валаковымі.
36 I пачуў Валак, што прышоў Валаам, вышаў на пярэймы яму да места моаўскага, што на граніцы Арнона, каторы ля канца граніцы.
37 I сказаў Валак Валааму: «Ці не станаўко пасылаў я да цябе зваць цябе? Чаму ты ня йшоў да мяне? Няго ж я запраўды не магу ўчсьціць цябе?»
38 I сказаў Валаам Валаку: «Вось, Я прышоў да цябе, але ці магу я што сказаць? Слова ўложа Бог у вусны мае, тое й буду гукаць».
39 I пайшоў Валаам із Валаком, і прышлі да Кіраф-Гуцоф.
40 I зарэзаў Валак буйны а драбны статак, і паслаў Валааму а начэльнікам, што ізь ім.
41 I было нараніцы: і ўзяў Валак Валаама, і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавы, каб ён абачыў стуль часьць люду.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 22 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.