Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I дабліжыліся дачкі Салпагада, сына Гэферавага, сына Ґілеадавага, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў Манаса Язэпенка, і во ймёны дачок ягоных: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца;
2 I сталі перад Масеям а перад Елеазаром, сьвятаром, а перад князьмі, а ўсёй грамадою ля ўходу будану збору, і сказалі:
3 «Айцец наш памер на пустыні, і ён ня быў пасярод тае вяткі, што былі зьбершыся супроці СПАДАРА зь вяткаю Корынай, але ў сваім грэху памер, і сыноў у яго ня было.
4 Чаму мае не ставаць імені айца нашага з пасярод радзімы ягонае, затым што ў яго няма сына? Дай нам дзяржаву сярод братоў айца нашага».
5 I дабліжыў Масей справу іхную СПАДАРУ.
6 I сказаў СПАДАР Масею:
7 «Добра кажуць Салпагадзянкі. Канечне хай дасца ім дзяржава на спадак сярод братоў айца іхнага, і хай пярэйдзе дзяржава бацькоў іхных ім.
8 I сыном Ізраелявым гукай, кажучы: “Калі людзіна памрэць, ня маючы ў сябе сына, то перадайце дзяржаву ягоную дачцэ ягонай.
9 I калі ж няма ў яго дачкі, перадайце дзяржаву ягоную братом ягоным.
10 Калі ж няма ў яго братоў, дык аддайце дзяржаву ягоную братом айца ягонага.
11 I калі ж няма братоў у вайца ягонага, дык аддайце дзяржаву ягоную блізкому сваяку ягонаму з радзімы ягонае, і возьме яе на спадак. I хай будзе гэта сыном Ізраелявым за ўставу судовую, як расказаў СПАДАР Масею”».
12 I сказаў СПАДАР Масею: «Узыйдзі на гэтую гару Аварым і глядзі на зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым.
13 I абачыш яе, і прылучышся да люду свайго таксама ты, як прылучыўшыся Аарон, брат твой;
14 Бо вы збунтаваліся супроці слова Майго на пустыні Цын, у часе бунту грамады, каб усьвяціць Мяне ля водаў перад ачыма іхнымі». Гэта воды Мерывы ля Кадэшу на пустыні Цын.
15 I гукаў Масей СПАДАРУ, кажучы:
16 «Хай прызнача СПАДАР, Бог духоў усялякага цела, над грамадою гэтаю чалавека,
17 Каторы выходзіў бы перад імі і каторы ўходзіў бы перад імі, і каторы выводзіў бы іх і каторы прыводзіў бы іх, каб не засталася грамада СПАДАРОВА, як авечкі, у каторых няма пастыра».
18 I сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі сабе Ігошуу Нунянка, людзіну, у каторай ё Дух, і ўзлажы на яго руку сваю,
19 I пастанаві яго перад Елеазаром, сьвятаром, а перад усім зборам, і дай яму расказаньне перад ачыма іхнымі,
20 I дасі яму із славы свае, каб слухаў яго ўвесь збор сыноў Ізраелявых.
21 I перад Елеазаром, сьвятаром, ён будзе станавіцца, і сьвятар будзе пытацца яму праз рассудак Урыма перад СПАДАРОМ; і на ягонае слова маюць выходзіць, і на ягонае слова маюць уходзіць ён а ўсі сынове Ізраелявы зь ім а ўся грамада».
22 I ўчыніў Масей, як расказаў яму СПАДАР: і ўзяў Ігошуу, і пастанавіў яго перад Елеазаром, сьвятаром, і перад усім зборам,
23 I ўзлажыў на яго рукі свае, і даў яму расказаньне, як казаў СПАДАР Масеям.

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 27 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.