Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I было восьмага дня: гукнуў Масей Аарона а сыноў ягоных а старцоў Ізраелявых,
2 I сказаў Аарону: «Вазьмі сабе з буйнога статку цялё на аброк за грэх, а барана на ўсепаленьне, дасканальныя, і прывядзі дар перад СПАДАРОМ.
3 I сыном Ізраелявым гукай, кажучы: “Вазьміце казянё на аброк за грэх, а цялё-бычка а баранчыка, аднагодніх, бяз гану, на ўсепаленьне,
4 А вала а барана на аброк супакойны, каб вы абраклі перад СПАДАРОМ, і аброк хлебны, рашчынены на аліве; бо сядні СПАДАР зьявіцца вам”».
5 I ўзялі, што расказаў Масей, перад будан збору, і прывялі ўся грамада, і стаялі перад відам СПАДАРОВЫМ.
6 I сказаў Масей: «Гэта тое, што расказаў СПАДАР, учыніце гэта, і зьявіцца вам слава СПАДАРОВА».
7 I сказаў Масей Аарону: «Дабліжся да аброчніка і зрабі аброк за грэх свой а ўсепаленьне свае, і дастань ласкіўчыненьне за сябе а люд, і зрабі дар ад люду, і дастань ім ласкіўчыненьне, як расказаў СПАДАР».
8 I дабліжыўся Аарон да аброчніка, і зарэзаў цялё-бычка на аброк за грэх, каторы за яго.
9 Дабліжылі сыны Ааронавы кроў яму, і ён занурыў палец свой у кроў, і ўзлажыў на рагі аброчніка, а кроў выліў на под аброчніка.
10 А тук а ныркі а плеўку зь печанцоў ад аброку за грэх спаліў на аброчніку, як расказаў СПАДАР Масею;
11 Мяса ж а скуру спаліў на цяпле вонках табару.
12 I зарэзаў усепаленьне, і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў ёю на аброчнік наўкола.
13 I падалі яму ўсепаленьне кавалкамі а галаву, і ён спаліў на аброчніку.
14 I абмыў патрыхі а галёнкі, і спаліў на ўсепаленьне на аброчніку.
15 I прывёў дар люду, і ўзяў ад люду казянё за грэх, і зарэзаў яго, і аброк яго за грэх, як і першае.
16 I аброк усепаленьне, і ўчыніў яго подле ўставы.
17 I аброк хлебны аброк, і напоўніў зь яго далоні свае, і спаліў на аброчніку, апрача ранічнага ўсепаленьня.
18 I зарэзаў вала а барана, каторыя ад люду, на аброк супакойны; і сыны Ааронавы падалі яму кроў, і ён пакрапіў на аброчнік наўкола,
19 I тукі з вала, і з барана хвост, і пакрываючыя, і ныркі, і плеўку зь печанцоў.
20 I палажылі тукі на грудзіну, і ён спаліў тукі на аброчніку.
21 Грудзіну ж а правую лапатку туды-сюды нахінаў Аарон нахінаньням перад відам СПАДАРОВЫМ, як расказаў Масей.
22 I падняў Аарон рукі свае да люду, і дабраславіў іх, і зышоў ад абраканьня аброку за грэх, усепаленьня й аброку супакойнага.
23 I ўвыйшлі Масей а Аарон у будан збору, і вышлі, і дабраславілі люд. I зьявілася слава СПАДАРОВА ўсяму люду.
24 I вышла цяпло ад СПАДАРА, і спажыло на аброчніку ўсепаленьне а тукі; і абачыў увесь люд, і гукалі з радасьці, і палі на віды свае.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 9 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.