Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Калі душа ізгрэша, і выступе выступам перад СПАДАРОМ, і запрэцца перад бліжнім сваім у тым, што яму даверана, альбо дана яму на схоў, альбо ім адабрана, альбо ашукае бліжняга свайго,
3 Альбо знойдзе згубленае і запрэцца ў тым, і хвальшыва прысягае ў чым-лень, што людзі робяць, грэшачы гэтым;
4 I будзе, што, як ён ізграшыў, ён стаў вінным, ён зьверне заграбленае, што заграбіў, альбо адабранае, што адабраў, альбо даверанае, што яму даверылі, альбо згубленае, што ён знайшоў,
5 Альбо ў вусім, у чым ён браў на сябе хвальшывую прысягу, дык мае заплаціць істу й дадаць да тога пятую часьць, каму належа, у дзень аброку за грэх свой.
6 Аброк жа за грэх свой прывядзець СПАДАРУ барана бяз гану з драбнога статку, подле ацэны твае, на аброк віны да сьвятара.
7 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ, і даравана будзе яму за штохоця, што чалавек робе, грэшачы гэтым».
8 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
9 «Раскажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэта ўстава ўсепаленьня: гэта ўсепаленьне мае быць на месцу паленьня на аброчніку ўсю ноч да раньня, і цяпло аброчніка хай гарыць на ім.
10 I хай сьвятар адзенецца ў лянное адзецьце свае, і лянныя ганавіцы надзене на цела свае, і здыйме попел, каторы зжэрла цяпло з усепаленьня на аброчніку, і паложа яго ля аброчніка.
11 I хай ськіне ізь сябе адзецьце свае, і надзене іншае адзецьце і вынясе попел вонкі з табару на чыстае месца.
12 А цяпло на аброчніку хай гарыць, ня гасьне; і хай сьвятар запаляе на ім дровы кажную раніцу, і раскладае на ім усепаленьне, і пале на ім тук супакойнага аброку.
13 Цяпло штачаснае хай гарыць на аброчніку, ня гасьне.
14 I гэта ўстава аброку хлебнага: хай абракаюць яго сынове Ааронавы перад СПАДАРОМ сьпераду аброчніка.
15 I падыйме сьвятар жменяю сваёю ценькае мукі з аброку хлебнага й алівы й усе кадзіла, што на аброку, і спале на аброчніку, — прыемны пах на памятку перад СПАДАРОМ.
16 I засталае зь яго хай ядуць Аарон а сынове ягоныя. Прэсным маюць есьці яго на сьвятым месцу; на панадворку будану збору хай ядуць яго.
17 Ня маюць пячы яго кіслым. Гэта дзель іхная, каторую Я даў ім із агняных аброкаў Маіх. Гэта сьвятое сьвятых, як аброк за грэх і віны.
18 Кажны мужчына із сыноў Ааронавых есьці гэта будзе. Гэта вечная дзель у родах вашых із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ. Усе, што датыкаецца да іх, усьвяціцца».
19 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
20 «I гэта дар Ааронаў а сыноў ягоных, каторы абракуць яны СПАДАРУ ў дзень памазаньня яго: дзясятая часьць ефы ценькае мукі на аброк кажначасны, палавіца гэтага нараніцы, а палавіца ўвечары.
21 На скварадзе ў валіве ён мае быць прыгатаваны; смажаны прынясі яго, печаныя кавалкі хлебнага аброку даруй, — прыемны пах СПАДАРУ.
22 I сьвятар, памазанец на месца ягонае із сыноў ягоных, зробе гэта: гэта вечная ўстава СПАДАРОВА. Увесь ён мае быць спалены.
23 I ўсялякі хлебны аброк сьвятароў увесь хай будзе спалены, а ня еж яго».
24 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
25 «Гукай Аарону а сыном ягоным: во ўстава аброку за грэх: на тым месцу, ідзе рэжуць усепаленьне, там зарэж аброк за грэх перад СПАДАРОМ. Гэга сьвятое сьвятых.
26 Сьвятар, што абракае гэта як аброк за грэх, мае есьці яго, на сьвятым месцу мае есьці яго, на панадворку будану збору.
27 Усе, што даткнецца да мяса яго, усьвяціцца; а калі крывёй яго апырскана будзе адзежа, то апырсканьне на ёй вымыеш на сьвятым месцу.
28 I гліняную судзіну, у каторай ты варыў, маюць разьбіць; а калі ён у судзіне мядзянай варыўся, то маюць яе шараваць і апаласкаць вадою.
29 Усялякі мужчына ізь сьвятароў можа есьці яго: гэта сьвятое сьвятых.
30 А ўсялякі аброк за грэх, ад каторага кроў уносяць у будан збору дзеля адзяржаньня ласкіўчыненьня ў сьвятыні, ня мае быць зьяданы; у вагню спаліш яго.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 6 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.