Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Во будзе права праз пракажанага ў дзень яго ачышчаньня: і прывядуць яго да сьвятара.
3 I выйдзе сьвятар вонкі з табару, і абача сьвятар, і во, выгаілася болька ў пракажанага;
4 Дык раскажа сьвятар узяць ачышчанаму дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізопу.
5 I раскажа сьвятар, і зарэжуць адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою;
6 Птушку жывую возьме ён, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізоп, і занура іх і жывую птушку ў крыві птушкі зарэзанае над жывой вадою;
7 I пакропе на ачышчанага ад праказы сем разоў, і абесьце яго за чыстага, і пусьце жывую птушку на від поля.
8 I вымые ачышчаны адзецьці свае, і паголе ўсі валасы, і памыецца вадою, і ачысьціцца; і потым увыйдзе ў табар, і прабудзе сем дзён вонках будану свайго.
9 I будзе: сёмага дня паголе ўсі валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы ачоў сваіх, усі валасы свае паголе, і вымые адзежу сваю, і памые цела свае вадою, і будзе чысты.
10 На восьмы дзень возьме ён два бараны бяз гану, і адну авечку аднагоднюю бяз гану, і тры дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і адзін лёґ алівы.
11 I пастанове сьвятар ачышчаючы чалавека ім ачышчанага і іх перад СПАДАРОМ ля ўходу будану збору.
12 I возьме сьвятар аднаго барана, і падаруе яго на аброк віны, і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ.
13 I зарэжа барана на тым месцу, ідзе рэжуць аброк за грэх а ўсепаленьне, на месцу сьвятым; бо, як аброк за грэх, яно належа сьвятару: сьвятое сьвятых гэга.
14 I возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, і на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае.
15 I возьме сьвятар ізь лёґу алівы, і пальлець на левую даланю сваю.
16 I занура сьвятар правы палец свой у валіву, каторая на левай далані ягонай, і пакропе алівы палцам сем разоў перад відам СПАДАРА.
17 А засталую аліву, каторая на далані ягонай, узложа сьвятар на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае й на вялікі палец правае нагі ягонае, на кроў аброку віны.
18 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, і адзяржыць ласкаўчыненьне яму сьвятар перад відам СПАДАРОВЫМ.
19 I ўчыне сьвятар аброк за грэх, і адзяржыць ласкіўчыненьне ачышчанаму ад нечысьці ягонае, а просьле гэтага зарэжа ўсепаленьне.
20 I падыйме сьвятар усепаленьне а аброк хлебны на аброчнік. I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і ён будзе чысты.
21 I калі ён бедны, і не дастане рука ягоная, хай возьме аднаго барана на аброк віны на нахінаньне, каб дастаць яму ласкіўчыненьне, і адну дзясятую часьць ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на хлебны аброк, і лёґ алівы,
22 I два туркі альбо двое галубянят, што дастане рука ягоная, і будзе адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне.
23 I прынясець іх на восьмы дзень ачышчэньня да сьвятара да ўходу будану збору, перад від СПАДАРОЎ.
24 I возьме сьвятар барана аброку віны і лёґ алівы, і будзе туды-сюды нахінаць гэта сьвятар як нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ.
25 I зарэжа барана на аброк віны, і возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа на кончык правага вуха ачышчанага; на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае.
26 I з алівы нальлець сьвятар на левую даланю сьвятара.
27 I пакропе сьвятар із алівы, каторая на левай далані ягонай, правым палцам сваім сем разоў перад відам СПАДАРА.
28 I ўзложа сьвятар із алівы, каторая на далані ягонай, на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае і на вялікі палец правае нагі ягонае, на месцу, дзе кроў аброку віны.
29 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, каб дастаць ласкіўчыненьне яму перад відам СПАДАРА.
30 I прыгатуе аднаго з туркоў альбо адно з галубянят, што дастане рука ягоная,
31 З тога, што дастане рука ягоная, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне, разам із аброкам хлебным. I дастане ласкіўчыненьне сьвятар ачышчанаму перад відам СПАДАРА».
32 Гэта права праз тога, у каго ё болька праказы, каторы ў часе ачышчэньня свайго ня мае дастатку».
33 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
34 «Як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, каторую Я даю вам у дзяржаньне, і Я навяду больку на дамы ў зямлі дзяржаньня вашага,
35 Тады тый, чый дом, мае пайсьці й раскажа сьвятару, кажучы: “У мяне на доме паказалася быццам болька праказы”.
36 I раскажа сьвятар спаражніць дом, уперад чымся ўвыйдзе сьвятар аглядаць больку, каб ня сталася нячыстым усе, што ў доме; а просьле гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом.
37 I абача больку, і вось, болька на сьценах дому, шчэрбы зеленавата-чырвоныя, выгляд іх ніжэй за зьверх сьцяны;
38 I выйдзе сьвятар із дому да ўходу дому, і запрэць дом на сем дзён;
39 I зьвернецца сьвятар на сёмы дзень, і абача, во, болька пашырылася на сьценах дому;
40 I раскажа сьвятар выламіць камяні, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае.
41 А дом няхай абскрабуць унутры наўкола, і высыпяць гліну вонках места на месца нячыстае,
42 I возьмуць іншыя камяні, і ўложаць іх замест тых камянёў, і возьмуць іншую гліну і абтынкуюць дом.
43 I калі зьвернецца болька, і разрасьцецца ў доме, просьле тога як абскраблі дом і просьле тога як абтынкавалі,
44 Дык прыйдзе сьвятар і агледзе, і вось, пашырылася болька ў доме, то гэта ядавітая праказа ў доме, нячысты ён.
45 I разломяць дом, камяні яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае.
46 I хто ўходзе ў дом усі дні, як ён заперты, тый станецца нячысты аж да вечара;
47 I хто ляжыць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю; і хто есьць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю.
48 I калі сьвятар запраўды прыйдзе й абача, і вось, не пашырылася болька ў доме просьле тога, як абтынкавалі дом, то сьвятар абесьце дом за чысты, бо болька выгаена.
49 I возьме на ачышчэньне дому дзьве птушкі а кедравага дзерва а чырвовую нітку а гізопу;
50 I зарэжа адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою;
51 I возьме кедравае дзерва а гізоп а чырвовую нітку а жывую птушку, і занура іх у крыві птушкі зарэзанае а ў жывой вадзе, і пакропе ў кірунку дому сем разоў.
52 I ачысьце дом крывёю птушкі а жывой вадою а жывой птушкаю а кедравым дзервам а гізопам а чырвовай ніткаю;
53 I пусьце жывую птушку вонках места на від поля, — і дастане ласкіўчыненьне дому, і будзе чысты».
54 Гэта права праз усялякую больку праказы, і праз шалудзівасьці,
55 I праз праказу на адзежы а на доме, і праз пухліну а праз кругі а праз плямы;
56 Каб вучыць празь дзень нячысты і празь дзень чысты. Гэта права праз праказу.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 14 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.