Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I ўзялі сыны Ааронавы, Надаў а Авігу, кажны сваю кадзільніцу, і палажылі ў іх цяпло, і ўлажылі ў іх кадзілы, і абраклі перад СПАДАРОМ цяпло чужое, каторага Ён не расказаў ім.
2 I вышла цяпло ад віду СПАДАРОВАГА, і зжэрла іх, і памерлі яны перад відам СПАДАРОВЫМ.
3 I сказаў Масей Аарону: «Во, праз што гукаў СПАДАР, кажучы: “У тых, што бліжацца да мяне, пасьвячуся і перад усім людам услаўлюся”». I Аарон маўчаў.
4 I гукнуў Масей Місайлу а Елцафана, сыноў Узелавых, дзядзі Ааронавага, і сказаў ім: «Дабліжчася, падыйміце братоў сваіх ізь перад сьвятыні за табар».
5 I дабліжыліся, і паднялі іх у хітонах іхных за табар, як казаў Масей.
6 I сказаў Масей Аарону ж а Елеазару а Іфамару, сыном ягоным: «Галоваў сваіх не адкрывайце і адзежаў сваіх не разьдзірайце, каб не памерці і не навесьці гневу на ўсю грамаду; але браты вашыя, увесь дом Ізраеляў, могуць плакаць па спаленьню, каторае спаліў СПАДАР.
7 I з уходу будану збору ня выходзьце, каб вам не памерці, бо на вас алей памазаньня СПАДАРОВАГА». I зрабілі подле слова Масеявага.
8 I гукаў СПАДАР Аарону, кажучы:
9 «Віна а моцных напіткаў ня пі ты а сыны твае з табою, як уходзіце ў будан збору, каб не памерці. Гэта вечная ўстава ў родах вашых;
10 Каб адразьняць сьвятое ад будзеннага і нячыстае ад чыстага,
11 I наўчаць сыноў Ізраелявых усіх уставаў, каторыя казаў ім СПАДАР Масеям».
12 I казаў Масей Аарону а Елезару а Іфамару, засталым сыном ягоным: «Вазьміце аброк хлебны, засталы ад аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ, і ежча яго прэсны ля аброчніка; бо гэта сьвятое сьвятых.
13 I ежча яго на сьвятым месцу, бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ; бо так імне расказана.
14 I грудзіну нахінаньня, і лапатку ўзнесеньня ежча на чыстым месцу, ты а сыны твае а дачкі твае з табою; бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх, даная із супакойных аброкаў сыноў Ізраелявых.
15 Лапатку ўзьнесеньня й грудзіну нахінаньня разам із аброкамі агнянымі тукаў маюць прыносіць, туды-сюды нахінаючы перад відам СПАДАРОВЫМ; і хай будзе табе а сыном тваім із табою на вечную ўставу, як расказаў СПАДАР».
16 I казяняці аброку за грэх уважна шукаў Масей, і во, ён спалены. I зазлаваўся на Елеазара а Іфамара, засталых сыноў Ааронавых, кажучы:
17 «Чаму вы ня елі аброку за грэх на сьвятым месцу? бо гэта сьвятое сьвятых, і яно дана вам, каб насіць бяспраўі грамады і даставаць ласкіўчыненьне ў СПАДАРА;
18 Во, кроў ягоная ня ўнесена ўнутр сьвятыні, а вы мелі сусім зьесьці яго на сьвятым месцу, як расказана імне».
19 I казаў Аарон Масею: «Вось, сядні абраклі яны аброк свой за грэх і ўсепаленьне перад СПАДАРОМ, і прылучылася з імною штось падобнае; калі я сядні зьем аброк за грэх, ці ўпадабае гэта СПАДАР?»
20 I пачуў Масей, і было добрым гэта ў ваччу ягоным.

Трэцяя кніга Масеява: Левіт, 10 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.