Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «І ты, сыну людзкі: гэтак кажа Спадар СПАДАР зямлі Ізраелявае: “Канец прышоў, канец на чатыры стараны зямлі.
3 Цяпер канец табе; і пашлю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і дам на цябе ўсі агіды твае.
4 І не пашчаджае цябе вока Мае, і ня зжаліцца; і Я абярну дарогі твае на цябе, і агіды твае будуць сярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — СПАДАР”.
5 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: “Ліха, адно ліха, гля, во прыходзе;
6 Канец прышоў, прышоў канец, прачхнуўся на цябе, во прышоў.
7 Золак прышоў да цябе, жыхару зямлі; пара прышла, блізкі дзень немарасьці, а ня гуканьня з гораў.
8 Цяпер борзда выльлю абурэньне Свае на цябе й высілю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і абярну на цябе ўсі агіды твае.
9 І вока Мае не пашкадуе ані Я зжалюся; абярну на цябе подле дарогаў тваіх, і агіды твае сярод цябе будуць; і вы даведаецеея, што Я СПАДАР, Каторы б’ець!
10 Во дзень, во ён прышоў, зарае; посах заквіцеў, гордасьць распукалася.
11 Усілства паўстала на посах нягоднасьці; ніхто зь іх не застанецца, ніхто з груду ані з крыку іх; па іх ня будуць плакаць.
12 Надходзе пара, бліжэе дзень; купец хай ня цешыцца, і прадаўнік ня плача, бо гнеў на ўсю множасьць;
13 Бо прадаўнік да праданага ня зьвернецца, хоць яшчэ памеж жывых жыцьцё іхнае; бо відзень да ўсяе множасьці іх ня зьвернецца, і ніхто бяспраўям сваім жыцьця свайго не змацніць.
14 Затрубяць у трубу, нават прыгатуюцца, але ніхто ня пойдзе на бітву, бо гнеў на ўсю множасьць іх.
15 Меч вонках, а ліпучка а галадоў дома: хто на полю, тый памрэць ад мяча; а хто ў месьце — галадоў а ліпучка зжаруць яго.
16 І будуць уцякаць уцекачы іхныя, і будуць на горах, як галубы з далінаў; і ўсі яны будуць галасіць, кажны за бяспраўе свае.
17 Усі рукі апусьцяцца, і ўсі калені будуць слабыя, як вада.
18 І папяражуцца зрэбнінаю, і жах абыйме іх, на ўсіх відах сорам, на ўсіх галавах лысіна.
19 Выкінуць срэбра свае на вуліцы, і золата іхнае будзе здалена, як нечысьць; срэбра іхнае а золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА; душы іхныя не насыцяцца і нутра свайго не напоўняць, бо яно спадман да бяспраўя іхнага.
20 Што да харашыні прыбору Свайго, то Ён пастанавіў яго вялікасна, але яны рабілі абразы агідаў сваіх, агідныя рэчы свае ў ім; за тое Я ўчыніў яго нечысьцяй ім.
21 І аддам яго ў рукі чужаземцаў на глабаньне й нягодным зямлі на здабытак, і яны збудзеняць яго.
22 Таксама адвярну ад іх від Свой; і няхай збудзеняць тайнае месца Мае, увыйдуць у яго глабаньнікі й збудзеняць яго.
23 Зрабі ланцуг, бо зямля поўная крывавых судоў, і месты поўныя ўсілства.
24 І прывяду найнегаднейшыя народы, і возьмуць у дзяржаньне дамы іхныя, бо Я ўчыню канец гордасьці дужых, і збудзенены будуць тыя, што іх пасьвячаюць.
25 Ашалапучаньне прыйдзе, і будуць шукаць супакою, і няма.
26 Бяда прыйдзе за бядою й дзейка за дзейкаю; будуць шукаць відзені ў прарокі, але права загіне ў сьвятара і рада ў старых.
27 Кароль будзе ў жалобе, і князь будзе апрануўшыся ў смутак, і рукі люду зямлі будуць спалоханыя. Я ўчыню ім подле дарогаў іхных і подле судоў іхных буду судзіць іх; і даведаюцца, што Я — СПАДАР”».

Кніга прарокі Езэкіеля, 7 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.