Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Праз сыноў Амонавых гэтак кажа СПАДАР: «Ціж няма сыноў у Ізраеля? ціж спадкаемцы няма ў яго? Чаму ж Мілхому спала зямля Ґад, і люд ягоны жывець у местах яе?
2 Затым, гля, настаюць дні, — агалашае СПАДАР, — калі Я прычыню чуць ваенны крык у Раўве сыноў Амонавых, і яна будзе спустошанаю гараваткаю, і дачкі яе будуць спалены цяплом, і спадуць Ізраелю тыя, каторым быў стаўшы Ізраель, — кажа СПАДАР. —
3 Вый, Гэшбоне, бо Ай аглабаны. Крычыце, дачкі Раўвіны, паперажыцеся зрэбнінаю, будзьце ў жалобе й туляйцеся меж платоў, бо кароль іхны пойдзе ў палон ізь сьвятарамі сваімі а князьмі сваімі разам.
4 Што ты хвалішся далінамі? даліна твая сьцякае, ізрадлівая дачка, што спадзявалася на скарбы свае, кажучы: “Хто прыйдзе на мяне?”
5 Гля, Я навяду страх на цябе, — кажа Спадар СПАДАР, Бог войскаў, — з усяе аколіцы твае, і вы будзеце выпіхнены адзін за адным, і ня будзе каму зьбіраць тулякоў.
6 Але просьле гэтага. Я зьвярну з палону сыноў Амонавых», — агалашае СПАДАР.
7 Узглядам Едома гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Ці няма ўжо мудрасьці ў Фемане? загінула рада ў разумных? змарнела іхная мудрасьць?
8 Уцякайце, абярніцеся назад, хавайцеся глыбака жыць, жыхары Дэдану, бо няшчасьце Есавава навяду на яго ў часе даведаньня да яго.
9 Калі б абіраньнікі вінных ягадаў прышлі да цябе, ці не пакінулі б некатрага неабабранага віна? Калі б злодзеі прышлі ночы, яны зьнішчылі б толькі, колькі ім досыць.
10 Але Я абгаліў Есава, адкрыў патайныя месцы ягоныя, і ён ня можа схавацца; паглабана насеньне ягонае а браты ягоныя а суседзі ягоныя, і яго няма.
11 Пакінь усі дзеці — сіроты свае: Я захаваю жывыя; і няхай ўдовы твае спадзяюцца на Мяне»;
12 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Вось, калі тыя, што не заслужылі піць чары, канечне будуць піць яе, ціж ты застанешся непакараны? Ты не застанешся непакараны, але канечне будзеш піць;
13 Бо Сабою Самым прысягнуў, — агалашае СПАДАР, — што Воцра стане пустынёю, ганьбаю а разьвярненьням а праклёнам, і ўсі месты яе будуць разьвярненьням вечным».
14 Я чуў ведамку ад СПАДАРА, і пасол пасланы да народаў, кажучы: «Зьбярыцеся й ідзіце на яе, і станьце да бітвы;
15 Бо, гля, Я ўчыніў цябе малым меж народаў і грэбаваным меж людзёў.
16 Ляк цябе зьвёў цябе, пыха сэрца твайго, о ты, што жывеш у раськепінах скалы, што займаеш верх узгорку, хоць бы ты зьвіў гняздо свае так высака, як арол, Я зрыну цябе далоў адгэнуль, — агалашае СПАДАР. —
17 Таксама Едом будзе спустошаны; кажны, што пройдзе ля яго, зумеецца а сьвісне з прычыны ўсіх болькаў ягоных.
18 Як зрыненыя Содома а Ґомора а суседзі іхныя, — кажа СПАДАР, — так ні водная людзіна ня вытрывае там, і сын людзкі ня будзе жыць у ім.
19 Гля, ён увыйдзе як леў ад узьнятага Ёрдану на ўмацаваня сялібы; але зараз Я прысілю яго адбегчы ад яго, і хто абраны, таго Я прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто можа прызначыць рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне?»
20 Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Едома, і думкі Ягоныя, што Ён задумаў на жыхараў Феману: ці ня выцягнуць іх найменшыя з чарады? ці ня спустошаць ім дамовы іхнае?
21 Ад грукату паду іхнага страсянулася зямля, гук галашэньня іхнага чуваць ля Чырвонага Мора.
22 Гля, ён, як арол, узьнімаецца і распусьце крылы свае над Воцраю, і таго дня сэрца адважных Едомлян будзе, як сэрца жонкі ў хваробе ейнай.
23 Праз Дамашак. «Гамаф а Арпад засаромленыя, бо яны пачулі благія ведамкі, яны замлелі, яны ўзрушаны, як мора, ня могуць супакоіцца.
24 Дамашк кволее, абярнуўся ўцякаць, і дрыгота ахапіла яго, немарасьць а болі схапілі яго, як парадзіху.
25 Быццам ня мела застацца места славутае, места радасьці Мае!
26 Затым паваляцца дзяцюкі ягоныя на вуліцах ягоных, і ўсі ваюны выгублены будуць таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў. —
27 І запалю цяпло на сьцяне Дамашку, і пажарэць палацы Вен-Гадада».
28 Праз Кідар а каралеўствы Гасорскія, каторыя зразіў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, гэтак сказаў СПАДАР: «Уставайце, ідзіце на Кідар і аглабайце сыноў усходу.
29 Буданы іхныя й стады іхныя адбяруць, іхныя апоны й усе судзьдзе іхнае, і вярблюды іхныя возьмуць сабе, і будуць крычэць ім: “Страх адусюль!”
30 Уцякайце, цягніцеся далёка, жывіце глыбака, жыхары Гасору, — агалашае СПАДАР, — бо нараджаецца радаю супроці вас Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і думае думу на вас.
31 Уставайце, узыйдзіце да народу здаволенага, што жывець нядбайна, — агалашае СПАДАР, — што ня мае брамаў ані загадаў, што жывець адзінотна.
32 І вярблюды іхныя будуць адданы на здабытак, і множасьць статку на глабаньне, і Я разьвею на кажны вецер тых, што абцінаюць бакі, і адсюль навяду на іх няшчасьце, — агалашае СПАДАР. —
33 І будзе Гасор пячораю шакалаў, спустошаньням навекі; не аселіцца там людзіна, і ня будзе жыць там сын людзкі».
34 Тое слова СПАДАРОВА, што было да Ярэмы, прарокі, празь Елам на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, кажучы:
35 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў: “Гля, я патрышчу лук Еламу, галоўную моц яго.
36 І навяду на Елам чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і разьвею іх на ўсі тыя вятры, і ня будзе народу, куды выпхненыя Еламцы ня прыйдуць.
37 І Я напалохаю Елам перад непрыяцельмі ягонымі й тымі, што шукаюць душы іхнае; і навяду ліха на іх, палкі гнеў Свой, — агалашае СПАДАР, — і пашлю меч за імі, пакуль ня выгублю іх.
38 І пастанаўлю пасад Свой у Еламе, і выгублю стуль караля а князёў, — агалашае СПАДАР. —
39 Але станецца ў вапошнія дні, што Я зьвярну палон Елама”», — агалашае СПАДАР.

Кніга прарокі Ярэмы, 49 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.