Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Гэтак кажа СПАДАР: «Ідзі й купі жбан ганчарнага вырабу, і вазьмі із старцоў люду і із старцоў сьвятарскіх,
2 І пайдзі на даліну сына Гінномавага, каторая ля брамы Гаршыт, і агаласі там словы, што Я скажу табе,
3 І скажы: “Слухайце слова СПАДАРОВА, каралі Юдэйскія а жыхары Ерузаліму: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ‘Вось, я навяду ліха на гэтае месца, каторае хто пачуе, зазьвініць яму ў вушшу;
4 Бо яны пакінулі Мяне і зрабілі чужым месца гэтае, кадзячы на ім іншым багом, каторых ня зналі ані яны, ані айцове іхныя, ані каралёве Юдэйскія, і напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,
5 Збудавалі таксама ўзвышшы Ваалу, паліць сыноў сваіх цяплом на ўсепаленьні Ваалу, чаго Я не расказаў ані казаў, ані прыйшло Імне ўдум.
6 3а тое, вось, настануць дні, — кажа СПАДАР, — што наперад гэтага месца ня будуць зваць Тофет ані даліною сына Гінномавага, але Даліною Забіўства.
7 І Я ў нішто абярну раду Юдэі а Ерузаліму на месцу гэтым, і ўчыню, што яны падуць ад мяча перад непрыяцельмі сваімі і ад рукі тых, што шукаюць душаў іхных, і аддам трупы іхныя на жыр птуству нябёснаму а зьверу земнаму.
8 І ўчыню места гэтае зуменьням а сьвістам; кажны, што будзе праходзіць, зумеецца а сьвісьне з прычыны ўсіх болькаў яго.
9 І зраблю, што яны будуць есьці цела сыноў і цела дачок сваіх; і кажны будзе есьці цела прыяцеля свайго ў ваблозе а ў вуціску, каторым сьціснуць іх непрыяцелі іхныя і тыя, што шукаюць душаў іхных’”.
10 Тады разьбі жбан на аччу мужоў, што пойдуць із табою,
11 І скажаш ім: “Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ‘Гэтак Я разаб’ю люд гэты й места гэтае, як хто разьбівае судзіну ганчарову, каторае нельга сцаляваць, і будуць хаваць іх у Тофеце, бо няма месца хаваць.
12 Гэтак зраблю Я месцу гэтаму, — агалашае СПАДАР, — і жыхарам яго; і зраблю гэтае места, як Тофет.
13 І будуць дамы ерузалімскія і дамы каралёў юдэйскіх нячыстыя, як месца Тофет — усі дамы, на каторых стрэхах кадзілі ўсяму войску нябёснаму і ўзьлівалі ўзьліваньне чужым багом’”».
14 І прышоў Ярэма з Тофету, куды паслаў яго СПАДАР праракаць, і стаў на панадворку дому СПАДАРОВАГА, і сказаў усяму люду:
15 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: “Вось, Я навяду на гэтае места а на ўсі местачкі яго ўсе ліха, што Я вымавіў на яго, бо яны закалянілі завыйкі свае, каб не маглі чуць словаў Маіх”».

Кніга прарокі Ярэмы, 19 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.