Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА дзясятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, каторы асьмінанцаты год Невухаднецара.
2 Тады войска караля Бабілёнскага аблягала Ерузалім, і Ярэма прарока быў замкнёны на панадворку старожы, што ў доме караля Юдэйскага.
3 Сэдэка, кароль Юдэйскі, замкнуў яго, кажучы: «Нашто ты праракаеш а кажаш: “Гэтак кажа СПАДАР: ‘Гля, Я аддам гэтае места ў руку караля Бабілёнскага, і ён пераможа яго;
4 І Сэдэка, кароль Юдэйскі, не ўцячэць з рукі Хальдэяў, але напэўна будзе адданы ў руку караля Бабілёнскага, і будзе гукаць ізь ім вусны ў вусны, і вока яго да вока пабачыць яго;
5 І ён завядзець Сэдэку да Бабілёну, і там ён будзе, пакуль Я даведаюся да яго, — агалашае СПАДАР; — хоць будзеце ваяваць із Хальдэямі, вы ня будзеце мець дасьпеху’”?».
6 І сказаў Ярэма: «Было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
7 “Гля, Ганамэль Шалумёнак, дзядзькавіч твой, прышоў да цябе, кажучы: ‘Купі сабе поле мае, што ўв Анафофе, бо з права выкупу належа табе купіць’”.
8 І Ганамэль дзядзькавіч мой, прышоў, подле слова СПАДАРОВАГА, на панадворак старожы і сказаў імне: “Купі, калі ласка, поле мае, што ўв Анафофе, каторы ў краю Веняміновым, бо права спадку твае й выкуп твой, купі сабе”. Я ведаў, што гэта слова СПАДАРОВА.
9 І я купіў поле Ганамэлява, дзядзькавіча свайго, каторы ўв Анафофе, і адважыў яму срэбра сем сыкляў а дзесяць срэбнікаў.
10 І напісаў я ліст, і запячатаваў, і ўзяў сьветкі, і адважыў срэбра на вазе.
11 І ўзяў я ліст куплі, запячатаваны подле права а звычаю, і адкрыты,
12 І даў я ліст куплі Боруху, сыну Ніры Маасэенка, на аччу Ганамэля, дзядзькі свайго, і на ачох сьветак, што падпісалі ліст куплі перад усімі Юдэямі, што сядзелі на панадворку старожы.
13 І абавязаў я Боруха перад імі, кажучы:
14 “Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ‘Вазьмі лісты гэтыя, — гэты запячатаваны ліст куплі і гэны адкрыты, — і палажы іх у гліняную судзіну, каб яны трывалі даўгія дні’;
15 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ‘Дамы а полі а вінішчы ізноў будуць купляны ў гэтай зямлі’”.
16 І маліўся я СПАДАРУ, як я падаваў ліст куплі Боруху Ніранку, кажучы:
17 “Ах, Спадару СПАДАРУ! Ты ўчыніў неба й зямлю вялікаю сілаю Сваёю й цаўём выцягненым, нямаш нічога немагчымага Табе;
18 Ты выказуеш дабрыню тысячамі і адплачуеш бяспраўі бацькоў у вулоньне дзяцей іхных просьле іх. Божа вялікі, магучы, СПАДАР войскаў імя Ягонае,
19 Вялікі ў радзе й магучы ў вучынках, бо вочы Твае адчынены на ўсі дарогі сыноў людзкіх, даваць кажнаму подле дарогаў ягоных і подле пладоў учынкаў ягоных;
20 Каторы зьдзеяў знакі а чудосы ў зямлі Ягіпецкай, і дагэтуль у Ізраелю і памеж людзёў, і ўчыніў сабе імя, як цяпер,
21 І вывеў люд Свой Ізраеля ізь зямлі Ягіпецкае знакамі а чудосамі а рукою дужою а цаўём выцягненым а вялікім жахам;
22 І даў ім зямлю гэтую, каторую прысягнуў айцом іхным даць ім, зямлю, што цячэць малаком а мёдам.
23 І яны прышлі, і спала яна ім, але яны ня слухалі голасу Твайго і не хадзілі ў праве Тваім, — усяго таго, што Ты расказаў ім рабіць, яны не рабілі; за тое Ты ўчыніў, каб настала ўсе гэтае ліха ім.
24 Гля, нашы бліжэюць да места, узяць яго; і места аддана ў руку Хальдэяў, што ваююць ізь ім мячом, галадоўю а ліпучкаю; і, што Ты казаў, сталася, і вось, Ты бачыў гэта.
25 І ты сказаў імне, Спадару СПАДАРУ: ‘Купі сабе поле за срэбра й вазьмі сьветкі’, хоць места аддана ў руку Хальдэяў”».
26 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:
27 «Вось, Я СПАДАР, Бог кажнага цела, ці ё што немагчымае Імне?»
28 Затым гэтак кажа СПАДАР: «Гля, Я аддаю гэтае места ў руку Хальдэяў і ў руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, і ён зваюе яго.
29 І прыйдуць Хальдэі, што ваююць із гэтым местам, запаляць гэтае места цяплом і спаляць яго з дамамі, на каторых стрэхах кадзілі Ваалу й рабілі ўзьліваньні іншым багом, каб гнявіць Мяне;
30 Бо дзеці Ізраелявы а дзеці Юдзіны толькі рабілі ліха ў ваччу Маім з маладосьці свае; бо дзеці Ізраелявы адно гнявілі Мяне ўчынкамі рук сваіх, — агалашае СПАДАР; —
31 Бо на гнеў Мой а на абурэньне Мае было гэтае места імне адгэнуль, як было збудавана, дагэтуль, каб Я аддаліў яго ад віду Свайго,
32 За ўсе ліха дзяцей Ізраелявых а дзяцей Юдзіных, каторае яны рабілі, каб квяліць Мяне да гневу, яны, каралі іхныя, князі іхныя, сьвятары іхныя а прарокі іхныя а мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму.
33 І яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; дарма што Я навучаў іх, рана ўстаючы а навучаючы, яны, адылі, ня слухалі, каб прыняць навуку.
34 Але яны пастанавілі агіды свае ў доме, названым імям Маім, каб упаганіць яго.
35 І збудавалі ўзвышшы Ваалу, што ў даліне сына Гіномавага, каб вадзіць сыноў сваіх а дачкі свае Молоху, чаго Я не расказаў ім, ані ўдум Імне ня прышло, каб яны рабілі гэткую агіду, уводзячы Юду ў грэх.
36 Цяпер, адылі, гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, узглядам гэтага места, праз каторае вы кажаце, што яно будзе аддана ў руку караля Бабілёнскага мячом, галадоўю а ліпучкаю:
37 “Вось, Я зьбяру іх з усіх краёў, куды выпіхнуў іх у гневе Сваім, і ў палкім гневе Сваім, і ў вабурэньню Сваім, і прывяду іх назад на гэтае месца, і зраблю, што яны будуць жыць бясьпечна.
38 І яны будуць Імне людам, а Я буду ім Богам.
39 І дам ім адзінае сэрца і адзіную дарогу, каб баяліся Мяне ўсі дні дзеля дабра свайго, дзеля дзяцей сваіх просьле сябе.
40 І ўчыню вечную змову зь імі, подле каторай не адхінуся ад іх, каб рабіць ім дабро, але ўлажу боязьнь сваю ў сэрца іхнае, каб яны не адступалі ад Мяне.
41 І буду цешыцца ізь іх, робячы ім дабро; і пасаджу іх на гэтай зямлі ў праўдзе з усёга сэрца Свайго і з усяе душы Свае”;
42 Бо гэтак кажа СПАДАР: “Як Я павёў на люд гэты ўсе гэтае вялікае ліха, так навяду на іх усе дабро, што Я сказаў ім.
43 І будуць купляны полі на зямлі гэтай, праз каторую вы кажаце: ‘Яна спустошаная, без чалавека й статку, аддана ў руку Хальдэяў’;
44 Будуць купляць полі за срэбра й пісаць у кнігу, і пячатаваць яе, і браць сьветкі ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах Юдзйскіх, і ў местах гаравых, і ў местах далінных, і ў местах паўднявых, бо Я зьвярну палон іхны”, — агалашае СПАДАР».

Кніга прарокі Ярэмы, 32 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.