Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы:
2 «Гэтак СПАДАР, Бог Ізраеляў, кажучы: “Запішы сабе ў кнігу ўсі словы, што казаў Я табе;
3 Бо, гля, настаюць дні, — агалашае СПАДАР, — што Я зьвярну палон люду Свайго Ізраеля а Юды, — кажа СПАДАР, — і Я зраблю, што яны зьвернуцца да зямлі, каторую Я даў айцом іхным, і будуць дзяржаць яе”».
4 І гэта слова, што СПАДАР казаў праз Ізраеля а Юду:
5 «Дыкжэ гэтак кажа СПАДАР: “Мы чулі голас дрыготы а спалоху, і няма супакою.
6 Папытайцеся й глядзіце, ці трудніцца мужчына дзяцём? чаму Я бачу кажнага мужчыну з рукамі на сьцёгнах сваіх, як парадзіха ў трудненьню, і ўсі віды іхныя сталі блядыя?
7 О бяда! што за вялікі дзень, нямаш падобнага да яго; гэта — дзень гароты Якава, але ён спасецца зь яго.
8 І станецца таго дня, — агалашае СПАДАР, — што Я патрышчу йго із шыі іхнае й разарву паварозы іхныя; і наперад чужаземцы няволіць іх ня будуць;
9 Але яны будуць служыць СПАДАРУ, Богу свайму, і Давіду, каралю свайму, каторага Я ўстанаўлю ім.
10 А ты ня бойся, слуга мой Якаве, — агалашае СПАДАР, — і не палохайся, Ізраелю; бо абач, Я выбаўлю цябе здалеку й насеньне твае ізь зямлі палону ягонага; і зьвернецца Якаў, і будзе ў супакою і ў цішыні, і ніхто ня будзе лякаць яго,
11 Бо Я з табою, — кажа СПАДАР, — выбаўляць цябе; дарма што Я зраблю супоўны канец усім народам, памеж каторых Я разьвеяў цябе, табе, адылі, не зраблю супоўнага канца; але буду казьнерыць цябе подле справядлівасьці і не пакіну цябе ані не пакараным”;
12 Бо гэтак кажа СПАДАР: “Невылячальнае патрышчэньне твае, балючая рана твая.
13 Ніхто ня прычыніцца, каб завязаць больку тваю, няма леку на загаеньне раны твае.
14 Усі любячыя цябе забыліся цябе, ня шукаюць цябе; бо Я раніў цябе ранаю непрыяцельскаю, караю неміласьціўнаю, за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што грахі твае павялічыліся.
15 Чаго ты крычыш із гора свайго? болька твая невылячальная; Я ўчыніў гэта за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што павялічылісн грахі твае.
16 Усі, адылі, што жаруць цябе, будуць пажэрты, усі праціўнікі твае, кажны зь іх пойдзе ў палон, і глабаньнікі твае будуць паглабаны, і тых, што робяць здабыткам цябе, Я аддам на здабытак.
17 Я ўзьніму здароўе табе і вылячу цябе з болькаў тваіх, — агалашае СПАДАР; — бо яны назвалі цябе Адпіхнёным, кажучы: ‘Гэта Сыён, праз каторы ніхто ня дбае’”.
18 Гэтак кажа СПАДАР: “Вось, Я зьвярну з палону буданы Якававы і буду спагадаць селішчам ягоным, і места будзе пастаноўлена на гараватцы сваёй, і палац застанецца подле звычаю свайго.
19 І выйдзе зь іх дзякаваньне й голас тых, што вяселяцца; і памножу іх, і іх ня будзе менець; таксама ўслаўлю іх, і яны не парадзеюць.
20 Таксама сынове іхныя будуць, як уперад, і збор іхны будзе ўстаноўлены перад Імною, і Я даведаюся да ўсіх, што ўціскаюць іх.
21 І будзе князь ягоны з памеж яго самога, і дзяржаўца іхны выйдзе з пасярод іх; Я дабліжу яго, і ён прыступе да Мяне, бо хто паважыцца ў сэрцу сваім прыступіць да Мяне? — кажа СПАДАР. —
22 І вы будзеце Імне людам, і Я буду вам Богам”».
23 Гля, віхор СПАДАРОЎ выйдзе з бураю, войстры віхор; ён зваліцца на галаву нягодных.
24 Не адвернецца палкі гнеў СПАДАРОЎ, пакуль Ён ня ўчыне й ня здойсьне замераў сэрца Свайго. У вапошнія дні вы зразумееце гэта.

Кніга прарокі Ярэмы, 30 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.