Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Але цяпер гэтак кажа СПАДАР, што стварыў цябе, Якаве, і ўхармаваў цябе, Ізраелю: «Ня бойся, бо Я спас цябе; Я прыгукаў цябе наймя; ты Мой.
2 Як ты будзеш пераходзіць пераз воды, Я буду з табою, і — пераз рэкі, яны не зальлюць цябе; як ты ўвыйдзеш у цяпло, не апячэшся, і полымя ня спале цябе;
3 Бо Я СПАДАР, Бог твой, Сьвяты Ізраеляў, Спас твой; Я аддаў на выкуп за цябе Ягіпет, Ефіопу а Сэву за цябе.
4 Як ты быў дарагі ў ваччу маім, ты быў паважаны, і Я любіў цябе, дык аддам чалавека за цябе і люды — за душу тваю.
5 Ня бойся, бо Я з табою; з усходу павяду насеньне твае, і із захаду зьбяру цябе,
6 Я скажу поўначы: аддай і — паўдню: не задзержуй; прывядзі сыноў Маіх здалеку і дачкі Мае з канцоў зямлі,
7 Кажнага, што завецца імям Маім, бо Я стварыў яго дзеля славы Свае, Я ўхармаваў яго, нават Я ўчыніў яго».
8 Вывядзіце люд нявісны, а вочы ён мае, і глухіх, а вушы ёсьць у іх.
9 Усі народы хай зьбяруцца разам, і зыйдуцца люды. Хто памеж іх мог бы агаласіць гэта? і першае хай дасьць пачуць нам; няхай прывядуць сьветкі свае, каб аправіцца; альбо хай слухаюць і кажуць: «Праўда!»
10 «Вы сьветкі Мае, — агалашае СПАДАР, — і слуга Мой, каторага Я абраў, каб вы даведаліся і паверылі Імне, зразумелі, што гэта Я: перад Імною ня быў ухармаваны Бог, і просьле Мяне ня будзе.
11 Я, Я СПАДАР, і апрача Мяне няма Спаса.
12 Я паведаміў, Я спас, Я абясьціў; і няма чужога Бога памеж вас; вы — сьветкі Мае, — агалашае СПАДАР, — і Я БОГ.
13 Але, перад днём Я Ён, і ніхто ня выбаве ад рукі Мае: Я буду дзеяць, і хто адверне гэта?»
14 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраеляў: «Дзеля вас Я паслаў да Бабілёну і зьвёў усіх уцекачоў, і Хальдэяў у караблёх радасьці іхнае.
15 Я СПАДАР, Сьвяты ваш, Стварыцель Ізраеля, Кароль ваш».
16 Гэтак кажа СПАДАР, Каторы праклаў дарогу ў мору і сьцежку па магучых водах,
17 Каторы вывеў цялежкі й каня, войска а сілу; разам яны лягуць, ня ўстануць, яны зьнішчаны, згасьлі, як лён:
18 «Не ўспамінайце бытае ані разважайце справаў мінуласьці.
19 Вось, Я раблю новае; цяпер яно вырасьце. Ціж вы ня ведаеце гэтага? Але, нават Я пракладу дарогу ў сьцепе й рэкі на пустыні.
20 Усьцяць Мяне палявыя зьвяры, шакалы а стравусы, бо Я дам у сьцепе ваду, рэкі на пустыні, каб даць піць люду Свайму, абранаму Свайму.
21 Люд гэты Я ўхармаваў Сабе; хвалу Маю будуць абяшчаць яны.
22 Але ты, Якаве, ня гукаў да Мяне; ты, Ізраелю, стамаваў Мяне.
23 Ты ня прыводзіў Імне ягнят на ўсепаленьне, аброкамі сваімі ня сьціў Мяне. Я не няволіў цябе аброкам ані тамаваў цябе кадзеньням.
24 Ты ня купляў імне за срэбра трысьціну і туку аброкаў сваіх не даваў Імне піць, але быў вялічны Імне грахамі сваімі і тамаваў мяне бяспраўямі сваімі.
25 Я, Я Тый, што сьцірае выступы твае дзеля Самога Сябе, і грахоў тваіх ня ўспомню.
26 Прыпомні Імне; будзем прававацца разам; гукай ты, каб табе аправіць сябе.
27 Праайцец твой ізграшыў, і абароньнікі твае зрабілі выступ супроці Мяне.
28 За тое Я збудзеніў князёў сьвятыні і даў Якава на аканаваньне і Ізраеля на ганеньне.

Відзень прарокі Ісаі, 43 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.