Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Бо вось, Спадар, СПАДАР войскаў, адыйме ў Ерузаліму а Юдэі пасіленьне а падпору: усе пасіленьне хлебам і ўсе пасіленьне вадою,
2 Дужасіла а ваеньніка, судзьдзю а прароку а варажбіта а старога,
3 Пяцьдзясятніка а пачэсьлівага а райцу а дасьціпнога майстру а ўмелага ў знахарстве.
4 І дам хлапцоў за князёў іхных, і сысуны радзіць будуць іх.
5 І люд будзе ўцісканы адзін адным, і кажны прыяцелям сваім; хлапец будзе гарэзьлівы да старога, і непаважаны будзе над пачэсьлівым;
6 Бо схопе людзіна ў доме айца свайго за адзецьце брата свайго: «Пайдзі, будзь нашым дзяржаўцам, і гэтае разбурэньне будзе пад рукою тваёю».
7 Таго дня ён падыйме голас, кажучы: «Не хачу быць дзяржаўцам, бо ў доме маім няма ані хлеба, ані адзецьця; не рабіце мяне дзяржаўцам люду».
8 Бо спаткнуўся Ерузалім, і Юдэя пала; бо язык іхны і ўчынкі іхныя супроці СПАДАРА, немарасьціць вочы славы Ягонае.
9 Выгляд віду іхнага сьветча супроці іх, і агалашаюць грэх свой, як Содома, не пярэчаць. Гора душы іхнай, бо яны самы адплацілі сабе ліхам.
10 Скажыце справядліваму, што будзе добра яму, бо плады ўчынкаў сваіх будуць есьці.
11 Гора нягодніку, блага, бо подле заслугі рук ягоных, будзе зроблена яму.
12 Людзе мой! уцісканьнікі яго — дзеці, і жанкі радзяць яго. Людзе мой! правадыры твае мыляць цябе і кірунак сьцежак тваіх псуюць.
13 СПАДАР устаў прававацца і стаіць, судзіць люды.
14 СПАДАР увыйдзе на суд із старцамі люду Свайго і з князьмі Сваімі, бо вы спасьцілі вінішча; прыдбаньне беднага — у дамох вашых.
15 «Нашто вы мяжджуліце люд Мой і від ўбогіх мелеце?» — агалашае Спадар, СПАДАР войскаў.
16 І сказаў СПАДАР: «А затым што загардзелі дачкі Сыёну, і ходзяць із выцягненаю шыяю, і міргаюць ачыма сваімі, і йдучы падскакуюць, і нагамі сваімі звоняць;
17 То Спадар зробе шалудзівым цемя дачок Сыёну, і СПАДАР аголе сорам іхны».
18 Таго дня Спадар адкіне прыбор із ланцужкоў на вагах, зоркі а колцы, як месяц,
19 Завушніцы а кралі а чыпкі,
20 Галаўныя завязкі а бружлеты а паясы а пуздрэлікі з пахамі а чароўныя прывескі,
21 Жуковінкі а ўзносьніцы,
22 Вопраткі а пакрыцьці а хусткі а капшукі,
23 Прасьветныя тканіны а цянюсенькія палотны а каптуры а брыжавыя адзецьці;
24 І замест паху будзе смурод, і замест пояса — павароз, і замест заплеценых валасоў — лысіна, і замест шырокае сьвіткі — накінены мех, замест харашыні — плямы.
25 Сьмяротныя твае падуць ад мяча, і дужасілы твае — на вайне.
26 І будуць стагнаць а плакаць брамы яе, і яна будзе сядзець на зямлі спустошаная.

Відзень прарокі Ісаі, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.