Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Песьня над песьнямі | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя спад вэлену твайго; валасы твае, як стада козаў, што скаўзаюць із гары Ґілеадзкае;
2 Зубы твае, як стада астрыжаных авец, што вышлі з мыцельніку, з каторых у кажнай блізьняты, а бясплоднае памеж іх няма;
3 Вусны твае, як ніта шкарлату, і мова твая харошая; як скрыль гранатовага яблыка, віскавіцы твае пад вэленам тваім;
4 Шыя твая, як вежа Давідава, збудаваная да зброі; тысяча шчытоў вісіць на ёй, усі шчыты дужасілаў.
5 Дзьве пелькі твае, як двое алянят, як блізьняты лані, што пасьвяцца меж ліляў.
6 Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, я пайду на гару міровую й на ўзгорак кадзіла.
7 Уся ты пазорная, прыяцелка мая, і заганы няма ў табе.
8 З імною зь Лібану, княгіня маладая, з імною зь Лібану йдзі; глянь зь верху Аману, зь верху Сэніру а Гэрмону, з логваў лявіных, з гор леопардавых!
9 Апаланіла сэрца мае ты, сястра мая, княгіня маладая; апаланіла сэрца мае ты адным із аччу сваіх, аднымі з краляў навокал шыі свае.
10 Якая харошая любосьць твая, сястра мая, княгіня маладая! як шмат лепшая любосьць твая за віно і пах масьцяў тваіх за ўсе пахнючае карэньне.
11 Наўзавы мёд капае з вуснаў тваіх, княгіня маладая; мёд а малако пад языком тваім, і пах адзецьцяў тваіх, як пах ізь Лібану.
12 Замкнёны сад — сястра мая, княгіня маладая, замкнёная студня, запячатаванае жарало.
13 Галузы твае — із саду гранатовага з дарагога садавіною, кіпрысы з нардамі,
14 З нардам а шапраном, з пахнючым аірам а цынамонам, з усімі кадзільнымі дзервамі, зь мірам а алёям, з усімі галоўнымі пахнючымі каранямі;
15 Жарало садовае — студня водаў жывых, зь Лібану цякучых.
16 Прачхніся, ветру, з поўначы, і прыйдзі з паўдня, павей на гарод мой, пальлюцца пахі яго. Няхай любовы мой прыйдзе да саду свайго і есьць дарагую садавіну.

Кніга Песні над Песьнямі Салямонавае, 4 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.