Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Слухай, адылі, калі ласка, Ёве, мову маю і на ўсю гутарку маю ўважай.
2 Вось жа, я адчыніў вусны свае; язык мой гукае ў паднябеньню маім.
3 Словы мае ад шчырасьці сэрца майго, і веданьне вусны мае ясна вымаўляюць.
4 Дух Божы ўчыніў мяне, і дых Усемагучага ажывіў мяне.
5 Калі можаш, адказуй імне, прыгатуйся перад імною і стань.
6 Вось я, бы вусны твае перад Богам; з гліны ўхармаваны я.
7 Вось, страх мой хай не палохае цябе, даланя мая на табе хай ня будзе цяжкая.
8 Але, ты гукаў у вушы мае, і голас словаў тваіх я чуў.
9 Ты кажаш: “Я чысты, бяз выступу, нявінны я, і няма бяспраўя ў імне.
10 Вось, Ён знаходзе прычыны непрыязьньства да мяне, Ён мае мяне за непрыяцеля Свайго.
11 Пастанавіў у калодкі ногі мае, цікуе на ўсі сьцежкі мае”.
12 Во ў гэтым не твая праўда, я адказую табе, бо Бог большы за людзіну.
13 Чаму ты сьперачаешся зь Ім, што Ён не здаець табе лічбы з усіх справаў Сваіх?
14 Бо Бог гукае адным парадкам і другім, ня цяміцца гэта:
15 У сьне, у ночнай відзені, як нападае глыбокі сон на людзёў, як яны дрэмяць на ложках, —
16 Тады Ён адкрывае вушы людзкія і пячатавае навуку, даную ім,
17 Каб адвярнуць чалавека ад учынку, і гордасьць ад чалавека Ён хавае,
18 Ён узьдзержуе душу ягоную ад загубы й жыцьцё ягонае ад зьнішчэньня мячом.
19 I навучае болям на ягоным ложку і болям у ягоных касьцёх, —
20 I жыцьцё ягонае збрыдзе хлеб, і душа ягоная ласую ежу.
21 Чэзьне цела ягонае, ажно яго ня відаць, і адкрываюцца косьці ягоныя, каторыя ня былі відаць.
22 I бліжыцца да ямы душа ягоная, і жыцьцё ягонае — да забіўцаў.
23 Калі будзе ў яго Ангіл-прычынца, адзін із тысяча, азнайміць людзіне пасьцівасьць ейную;
24 I ён міласэрны да яго, і скажа: “Вывальні яго ад зыходу да долу; Я знайшоў выкуп”.
25 Сьвежшае за дзяцюцкае стане цела ягонае, ён зьвернецца да дзён маладосьці свае.
26 Моле Бога, і Ён прыйме яго, і Ён абача від ягоны з гуканьням, Ён зьверне людзіне справядлівасьць яе.
27 I ён будзе глядзець на людзёў, і скажа: “Ізграшыў я, і скрывіў простае, і бескарысна было імне”.
28 Ён вывальне душу ягоную ад зыходу да долу, і жыцьцё ягонае будзе аглядаць сьвятліню.
29 Вось, усе гэта робе Бог разы два, тры з мужчынам.
30 Каб адвярнуць душу ягоную ад долу, каб ён сьвяціў у сьвятліні жыцьця.
31 Уважай, Ёве, слухай мяне, маўчы, і я буду гукаць.
32 Калі маеш што сказаць, адказаць імне, кажы, бо я зычу апраўленьня твайго.
33 Калі не; ты слухай мяне, маўчы, а я наўчу цябя мудрасьці».

Кніга Ёвава, 33 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.