Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 А сыны Рувінавы, першака Ізраелявага, — бо ён пяршак: але, як ён збудзеніў пасьцелю айца свайго, пяршацтва яго аддадзена сыном Язэпавым, сына Ізряелявага, але каб ня лічыліся першароднымі;
2 Бо Юда быў найдужшы з братоў сваіх, і князь ізь яго, але пяршацтва Язэпу.
3 Сыны Рувінавы, першака Ізраелявага: Ганох а Паллу, Гэцрон а Хармі.
4 Сынове Ёелявы: Шэмая, сын ягоны; Ґоґ, сын ягоны; Шымей, сын ягоны;
5 Міха, сын ягоны; Рэая, сын ягоны; Ваал, сын ягоны;
6 Беера, сын ягоны, каторага завёў у палон Філґаф-Пілнесэр, кароль Асырскі. Ён князь Рувінічаў.
7 I браты ягоныя па радзімах іхных, як лічылі радавод іхных пакаленьняў, былі: галоўны Егэль, адлі Захара.
8 А Бела, сын Азава, сына Шэмы Ёелёнка. Ён жыў ув Ароеру аж да Нева а Ваалмеону;
9 А на ўсход ён жыў аж да ўходу ў пустыню, ад ракі Еўфрату, бо стады іхныя былі чысьленыя ў зямлі Ґілеадзкай.
10 За дзён Саўлы яны ваявалі з Гаґаранамі, каторыя палі ў рукі іхныя; а яны пачалі жыць у буданох іхных, па ўсім усходзе Ґілеаду.
11 Сынове Ґадовы жылі насупроці іх ў зямлі Вашанскай аж да Салехі:
12 Ёель галоўны а Шафам наступны а Янай а Шафат — у Вашане.
13 I браты іхныя з дому айцоў іхных: Міхайла а Мешулам а Шэва а Ёрай а Якан а Зя а Евер, сямёх.
14 Гэта сынове Авігаіла, сына Гура, сына Яроага, сына Ґілеада, сына Міхайлы, сына Ешышая, сына Ягдо Вузянка.
15 Агі, сын Аўдзеля Ґунянка, галоўны дому айцоў іхных.
16 I яны жылі ў Ґілеадзе, у Вашане а ў местачках яго а па ўсіх перадмесьцях Шарона аж да выхадаў іхных.
17 Усі яны пералічаны за дзён Ёфама, караля Юдэйскага, і за дзён Еровоама, караля Ізраельскага.
18 Сыноў Рувінавых а Ґадовых а палавіцы плямені Манасавага, сыноў харобрых, мужоў, шчыт а меч носячых, лукам страляючых, навытыраных да вайны, сорак чатыры тысячы сямсот шасьцьдзясят, што йшлі да войска.
19 I ваявалі яны з Гаґаранамі, зь Етуром а Нафішом а Нодавам.
20 I дана была памога ім на іх, і Гаґаране былі даны ў рукі іхныя і ўсе, што ў іх, бо яны ў часе бітвы гукалі да Бога, і Ён даў ім упрасіць Сябе, бо спадзяваліся на Яго.
21 I ўзялі яны ў палон статкі іхныя: вярблюдоў пяцьдзясят тысячаў, авец дзьвесьце пяцьдзясят тысячаў, аслоў дзьве тысячы і сто тысячаў душаў людзёў;
22 Бо шмат палі забітымі, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцу іхным да перасяленьня.
23 I сынове паў плямені Манасавага жылі ў гэтай зямлі, ад Вашану аж да Ваал-Гэрмону а Сэніру і аж да гары Гэрмону; і яны мнажыліся.
24 I гэта галавы дому айцоў іхных: Ефер а Ішы а Елель а Азрэль а Ярэма а Годава а Ягдзель, мужы магутныя, харобрыя, славутыя, галавы дому айцоў сваіх.
25 Але як яны ізрадзілі Бога айцоў сваіх і бязулілі за багамі людаў зямлі, каторых Бог выгубіў перад імі,
26 Тады Бог Ізраеляў узбудзіў дух Пула, караля Асырскага, і дух Філгаф-Пільнесэра, караля Асырскага, і ён высяліў іх, Рувінічаў а Ґадзічаў а палавіцу плямені Манасавага, і прывёў іх да Галагу а Гавору а Гару, і на раку Ґазон, дагэтуль.

Першая кніга Летапісу, 5 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.