Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І ўзноў зьбер Давід кажнага выборнага ў Ізраелю, трыццаць тысячаў.
2 I ўстаў, і пайшоў Давід а ўвесь люд, быты зь ім, з Ваалу Юдзінага, каб узьнесьці стуль скрыню Божую, каторая звалася імям, імям СПАДАРА войскаў, Каторы жыхара памеж херуваў над ёй.
3 I пастанавілі на новыя цялежні, везьці скрыню Божую, і паднялі яе з дому Авінадававага, што на ўзгорку. Сыны ж Авінадававы, Уза а Агіо, вялі новыя цялежкі.
4 І ўзялі іх з дому Авінадававага, каторы на ўзгорку, із скрыняю Божаю, і Агіо йшоў перад скрыняю.
5 А Давід а ўвесь дом Ізраеляў гралі перад СПАДАРОМ на ўсялякіх музыцкіх снадзях ізь кіпрысавага дзерва, на гусьлях а на псалтырох а на тамбурынах а на трубах а на цымбалах.
6 I прышлі да току Нахонавага, і выцягнуў Уза руку сваю да скрыні Божае, і ўзяўся за яе, бо валы скапыціліся.
7 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Узу, і забіў яго Бог там жа за паважаньне, і памер ён там ля скрыні Божае.
8 I прыкра было Давіду, што СПАДАР паразіў паразаю Узу. Месца гэтае й дагэтуль завецца: Перэз-Уза.
9 I лякаўся Давід таго дня СПАДАРА, і сказаў: «Як увыйсьці да мяне скрыні СПАДАРОВАЙ?»
10 I ня зычыў Давід зьвярнуць скрыню СПАДАРОВУ да сябе, да места Давідавага, але павярнуў яе да дому Аведэдома Ґіфяніна.
11 І заставалася скрыня СПАДАРОВА ў доме Аведэдома Ґіфяніна тры месяцы, і дабраславіў СПАДАР Аведэдома а ўвесь дом ягоны.
12 I наказалі каралю Давіду, кажучы: «СПАДАР дабраславіў дом Аведэдомаў і ўсе, што было ў яго, дзеля скрыні Божае». I пайшоў Давід, і з радасьцяй узьвёў скрыню Божую з дому Аведэдомавага да места Давідавага.
13 I было, як ступалі нясучыя скрыню СПАДАРОВУ шэсьць сігнёў, ён абракаў вала й кормнага барана.
14 Давід скакаў з усяе сілы перад СПАДАРОМ; паперазаўшыся быў Давід лянным наплечнікам.
15 I Давід а ўвесь дом Ізраеляў узьвялі скрыню СПАДАРОВУ з гуканьням а з трубеньням.
16 Як уходзіла скрыня СПАДАРОВА да места Давідавага, Міхала Саўлішка глядзела далоў з акна і, абачыўшы караля Давіда падскакуючага а скачучага перад СПАДАРОМ, улегцы замела яго ў сэрцу сваім.
17 I прынесьлі скрыню СПАДАРОВУ, і пастананілі яе на сваім месцу сярод вітальні, каторую пастанавіў дзеля яе Давід; і аброк Давід усепаленьне перад СПАДАРОМ і аброкі супакойныя.
18 I скончыў Давід абракаць усепаленьні а аброкі супакойныя, і дабраславіў ён люд імям СПАДАРА войскаў.
19 I падзяліў усяму люду, усёй множасьці Ізраелцаў, ад мужчыны аж да жонкі, кажнаму па аднэй букатцы хлеба, па кавалку смажанага мяса і па аднэй перапечцы. I пайшоў увесь люд кажны да дому свайго.
20 I зьвярнуўся Давід, дабраславіць дом свой, і вышла Міхала Саўлішка наўпярэймы Давіду, і сказала: «Як уславіўся кароль Ізраельскі сядні, агаляючыся сядні перад ачыма служэбак, слугаў сваіх, як чыста агаляецца які пустальга!»
21 I сказаў Давід Міхале: «Перад СПАДАРОМ, Каторы валей мяне абраў, чымся айца твайго і чымся ўвесь дом ягоны, расказаўшы імне стаць правадыром люду СПАДАРОВАГА, Ізраеля, — і я граў перад Ім;
22 I паніжуся болей за гэта, і буду ніжшы ў сваім собскім аччу; а перад служэбкамі, праз каторыя ты гукаеш, буду слаўны».
23 I ў Міхалы Саўлішкі ня было дзяцей аж да дня сьмерці яе.

Другая кніга Самуэлява, 6 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.