Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I пачуў Саўлянок, што памер Аўнір у Гэўроне, і замлелі рукі ягоныя, і ўвесь Ізраель быў спалохаўшыся.
2 У Саўлянка былі два вайводцы: імя аднаго — Ваана, імя другога — Рыхаў, сыны Рымона Веерофяніна, з патомкаў Веняміновых; бо й Веероф залічылі да Веняміну.
3 I ўцяклі Веерофяне да Ґіфаіму, і засталіся там прыходнымі дагэтуль.
4 У Ёнафана Саўлянка быў сын кульгавы. Пяць год было яму, як прышла ведамка праз Саўлу а Ёнафана з Ізрэелю, і нянька панесла яго і ўцякала. I як яна барзьдзіла, уцякаючы, то ён упаў і стаў кульгавы. Імя ягонае Мефівошэф.
5 I пайшлі сыны Рымона Веерофяніна, Рыхаў а Ваана, і прышлі ў самую гарачыню дня да дому Ішбошэфавага, а ён спаў на пасьцелі паўднём.
6 I вось, яны прышлі да нутра дому, каб узяць пшонкі; і выцялі яго ў пятую скабу; і Рыхаў а Ваана, брат ягоны, уцяклі.
7 I ўвыйшлі ў дом, і вось, ён ляжыць на пасьцелі сваёй у спальным пакою сваім; і яны выцялі яго, і зрабілі яму сьмерць, і адцялі галаву ягоную, і ўзялі галаву ягоную із сабою, і йшлі пустыннай дарогаю ўсю ноч.
8 I прынесьлі галаву Ішбошэфаву да Давіда да Гэўрону, і сказалі каралю: «Во галава Ішбошэфа Саўлянка, непрыяцеля твайго, што шукаў душы твае; і даў СПАДАР сядні спадару майму, каралю, помсту над Саўлам а патомствам ягоным».
9 I адказаў Давід Рыхаву а Ваане, брату ягонаму, сыном Рымона Веерофяніна, і сказаў ім: «Жыў СПАДАР, што выбавіў душу маю ад усялякага няшчасьця!»
10 Бо калі таго, хто наказаў імне, кажучы: «Вось, памер Саўла», — і ён быў у сваім собскім аччу, як пасланец, што прыносе добрыя навіны, — я схапіў і забіў яго ў Цыклазе, замест таго, каб даць яму надгароду за дабравесьць;
11 Дык пагатове, калі благія людзі забілі справядлівага чалавека ў ягоным собскім доме, на ягонай пасьцелі, нягож я не спаганю крыві ягонае ад рукі вашае і не аддалю вас ізь зямлі?»
12 I расказаў Давід дзяцюком, і забілі іх, і адцялі ім рукі а ногі, і павесілі іх ля ставу ў Гэўроне. А галаву Ішбошэфаву ўзялі й пахавалі ў гробе Аўніровым у Гэўроне.

Другая кніга Самуэлява, 4 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.