Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было просьле гэтага, што пытаў Давід у СПАДАРА, кажучы: «Ці ўзыйсьці да аднаго зь местаў Юдзіных?» I сказаў яму СПАДАР: «Узыйдзі». I сказаў Давід: «Куды ўзыйсьці?» I сказаў Ён: «Да Гэўрону».
2 I ўзышоў туды Давід і абедзьве жонкі ягоныя, Агіноама Ізрэелянка а Авіґаіла, жонка Навалова, Кармілянка.
3 I людзёў, што былі зь ім, узьвёў Давід, кажнага з радзімаю ягонай, і асяліліся ў местах Гэўрону.
4 I прышлі мужы Юдзіныя, і памазалі там Давіда за караля над домам Юдзіным. I наказалі Давіду, што жыхары Явішу Ґілеадзкага тыя, каторыя пахавалі Саўлу.
5 I паслаў Давід паслоў да жыхараў Явішу Ґілеадзкага, і сказаў ім: «Дабраславёныя вы ў СПАДАРА за тое, што зрабілі гэта міласэрдзе спадаром сваім із Саўлам, і пахавалі яго.
6 Дык цяпер хай учыне вам СПАДАР міласэрдзе а праўду; і я зьдзею вам дабро за тое, што вы зрабілі.
7 Цяпер хай пасіляцца рукі вашыя, і будзьце адважныя, бо спадар ваш Саўла памер, а мяне памазаў дом Юдзін за караля над сабою».
8 I Аўнір Ніранок, вайводца Саўлаў, узяў Ішбошэфа Саўлянка і прывёў яго да Маганаіму,
9 I ўстанавіў яго за караля Ґілеадзкага а Ашурскага а Ізрэельскага, і над Яхрэмам, і над Веняміном, і над усім Ізраелям.
10 Сорак год было Ішбошэфу Саўлянку, як ён стаў каралём над Ізраелям, і караляваў два гады. Адно дом Юдзін быў за Давіда.
11 I быў лік дзён, у каторых Давід гаспадарстваваў у Гэўроне над домам Юдзіным, сем год а шэсьць месяцаў.
12 I вышаў Аўнір Ніранок і слугі Ішбошэфа Саўлянка з Маганаіму да Ґівеону.
13 I Ёаў Цэруёнак а слугі Давідавы стрэліся разам ля Ґівеонскага ставу, і заселі гэтыя на адным баку ставу, а гэныя на другім баку ставу.
11 І сказаў Аўнір Ёаву: «Хай устануць дзяцюкі і пагуляюць перад намі». I сказаў Ёаў: «Хай устануць».
15 I ўсталі й перайшло лікам двананцацёх Венямінян з боку Ішбошэфа Саўлянка, і двананцацёх із слугаў Давідавых.
16 Яны схапілі адзін аднаго за галаву, усадзілі меч адзін аднаму ў бок і палі разам. I было названа гэнае месца Гэлкаф-Гаццурым, каторае ў Ґівеоне.
17 I была таго дня найзаўзятшая бітва, і былі паражаны Аўнір а людзі Ізраельскія слугамі Давідавымі.
18 I былі там тры Цэруёнкі: Ёаў а Авішай а Асагэл. Асагэл жа быў легканогі, як алень у полю.
19 I пагнаўся Асагэл за Аўніром, не адхінаючыся ані направа, ані налева ад Аўніра.
20 I азірнуўся Аўнір назад, і сказаў: «Ці ты гэта Асагэл?» Тый сказаў: «Я».
21 I сказаў яму Аўнір: «Адхініся направа альбо налева, і выбяры сабе аднаго зь дзяцкжоў, і вазьмі сабе ягоную зброю». Але Асагэл не захацеў заставацца ад яго.
22 I паўтарыў Аўнір яшчэ, кажучы Асагэлу: «Адвярніся ад мяне, нашто імне прыбіць цябе да зямлі? як я падыйму від свой перад Ёавам, братам тваім».
23 I адмовіўся адвярнуцца. I паразіў яго Аўнір канцом дзіды пад пятую скабу, і вышла дзіда адзаду яго, і ён паваліўся там жа, і памер на месцу. Усі, што праходзілі каля таго месца, ідзе паваліўся а памер Асагэл, прыстоевалі.
24 I гнаўся Ёаў а Авішай за Аўніром. Сонца зайшло, як яны прышлі да ўзгорку Ама, каторы супроці Ґіягі, на дарозе на пустыню Ґівеонскую.
25 I зьберліся сынове Веняміновы за Аўніром, і злажылі адну вятку, і сталі на версе аднаго ўзгорку.
26 I загукаў Аўнір да Ёава, і сказаў: «Ці вечна будзе жэрці меч? Ці ты ня ведаеш, што горка будзе ў вапошнім канцу. Пакуль жа ты ня скажаш людзём, каб яны перасталі гнацца за братамі сваімі?»
27 I сказаў Ёаў: «Жыў СПАДАР! калі б ты ня гукаў накш, дык яшчэ з раньня адышоў бы люд, каб ня гнацца кажны за братам сваім».
28 I затрубіў Ёаў у трубу, і адзяржаўся ўвесь люд, і ня гналіся балей за Ізраелянмі, і не ваявалі болей.
29 Аўнір жа а людзі ягоныя йшлі раўніною ўсю тую ноч, і перайшлі Ёрдан, і прайшлі ўвесь Віфран, і прышлі да Маганаіму.
30 I зьвярнуўся Ёаў ад пагоні за Аўніром, і зьбер увесь люд, і не ставала із слугаў Давідавых дзевятнанцацёх чалавекаў, апрача Асагэла.
31 Слугі ж Давідавы пабілі ў Венямінян а людзёў Аўніровых трыста шасьцьдзясят чалавекаў, і памерлі.
32 I паднялі Асагэла, і пахавалі яго ў гробе айца ягонага, каторы ў Бэтлееме. I йшлі ўсю ноч Ёаў а людзі ягоныя, і засьвяціла ім у Гэўроне.

Другая кніга Самуэлява, 2 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.