Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Галятам | 4 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Кажу вось: увесь час, пакуль спадкаемца — немаўля, ён нічым ня лепшы за слугу, хоць ён пан усяго,
2 але ён пад наглядчыкамі і аканомамі аж да вызначанага ба́цькам часу.
3 Гэтак і мы, калі былі немаўлятамі, былі паняволеныя стыхіям сьвету.
4 А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,
5 каб адкупі́ць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.
6 А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба́, Ойча!»
7 Так што ты ўжо не слуга, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца Бога праз Хрыста.
8 Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, якія паводле прыроды ня ёсьць богі.
9 Цяпер жа, пазнаўшы Бога, а больш пазнаныя Богам, як вы вяртаецеся ізноў да нядужых і ўбогіх стыхіяў, якім зноў хочаце служы́ць нанова?
10 Вы сочыце за днямі, і месяцамі, і порамі, і гадамі.
11 Баюся за вас, ці не надарма́ я працаваў у вас.
12 Прашу вас, браты, будзьце, як і я, бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мяне.
13 А вы ведаеце, што я ў нядужасьці цела дабравесьціў вам раней,
14 і вы не пага́рдзілі спакусай маёй, якая ў целе маім, і не адапхнулі, але прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.
15 Дык якое было шчасьце вашае! Бо сьведчу вам, што калі б было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, вы далі б мне.
16 Дык ці ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?
17 Рупяцца пра вас нядобра, але хочуць аддзяліць вас [ад нас], каб вы рупіліся пра іх.
18 А добра рупіцца пра добрае заўсёды, а ня толькі, калі я прысутны ў вас,
19 дзеткі мае, якімі ізноў му́чуся ў радзі́нах, пакуль не ўкшталтуецца ў вас Хрыстос.
20 Хацеў бы я цяпер быць прысутным у вас і зьмяніць голас мой, бо я зьбянтэжаны вамі.
21 Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад Законам: ці ж вы ня слухаеце Закону?
22 Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго ад служкі і аднаго ад свабоднай.
23 Але той, які ад служкі, народжаны паводле цела, а той, які ад свабоднай, — праз абяцаньне.
24 Гэта ёсьць алегорыя. Бо гэта два запаветы: адзін — ад гары Сынай, які нараджае на няволю, які ёсьць Агар,
25 бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;
26 а Ерусалім, які ўверсе, — свабодны, ён ёсьць маці ўсім нам.
27 Бо напісана: «Узьвесяліся, няплодная, якая не нараджала; загука́й і закрычы, якая ня мучылася ў радзі́нах, бо шмат дзяцей у самотнай, больш, чым у той, якая мае мужа».
28 А мы, браты, паводле Ісаака — дзеці абяцаньня.
29 Але як тады той, які быў народжаны паводле цела, перасьледаваў таго, які паводле духа, гэтак і цяпер.
30 Але што кажа Пісаньне? «Вы́жані служку і сына ейнага, бо сын служкі ня будзе спадкаемцам разам з сы́нам свабоднай».
31 Дык вось, браты, мы — дзеці ня служкі, але свабоднай.

Пасланьне да Галятаў Апостала Паўла, 4 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.