Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Карыньцянам | 5 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Паўсюль чуваць, што ў вас распуста, і такая распуста, пра якую ня кажуць у паганаў, што [нехта] ма́е жонку свайго ба́цькі.
2 І вы ўзганарыліся, і ня плачаце шмат, каб узяты быў спасярод вас той, хто зрабіў гэткую рэч?
3 Бо я, адсутны целам, але прысутны духам, ужо прысудзі́ў, як прысутны, таго, хто гэткае зрабіў,
4 сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і з духам маім, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста,
5 аддаць такога шата́ну на зьнішчэньне цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада Ісуса.
6 Няма добрай пахвалы́ вашай. Хіба вы ня ведаеце, што малая кі́сьля ўсё цеста квасіць?
7 Дык ачысьціце старую кі́сьлю, каб быць вам новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха наша, Хрыстос, заколены за нас.
8 Так што будзем сьвяткаваць не са старою кі́сьляю, ня з кі́сьляй ліхоты і зласьлівасьці, але з праснакамі шчырасьці і праўды.
9 Я пісаў вам у пасланьні ня мець справы з распусьнікамі.
10 І не наогул з распусьнікамі гэтага сьвету, ці хціўцамі, ці рабаўнікамі, ці ідалапаклоньнікамі, бо вам трэба было хіба выйсьці з гэтага сьвету,
11 але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся бра́там, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці абмоўнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!
12 Бо што мне судзі́ць тых, якія звонку? Ці ня тых, якія пасярод, су́дзіце вы?
13 А тых, якія звонку, будзе судзі́ць Бог. Дык выкіньце злы́дня спасярод вас.

Першае пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 5 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.