Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Карыньцянам | 11 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Станьцеся пераймальнікамі маімі, як і я — Хрыста.
2 Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё па́мятаеце і трымаецеся традыцыі так, як я перадаў вам.
3 Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.
4 Усякі муж, які моліцца або прарочыць з накрытаю галавою, сароміць сваю галаву.
5 А ўсякая жанчына, якая моліцца або прарочыць з ненакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголеная.
6 Бо, калі жанчына не накрывае галавы, няхай стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай накрывае галаву.
7 Бо муж не павінен накрываць галаву, бо ён — вобраз і слава Бога; а жонка ёсьць слава мужа.
8 Бо ня муж ад жонкі, але жонка ад мужа.
9 І ня муж створаны праз жонку, але жонка праз мужа.
10 Дзеля гэтага жонка павінна мець на галаве [знак] улады дзеля анёлаў.
11 Зрэшты, ані муж бяз жонкі, ані жонка бяз мужа, у Госпадзе.
12 Бо як жонка ад мужа, так і муж праз жонку, а ўсе — ад Бога.
13 Судзі́це самі ў сабе, ці належыць жанчыне з ненакрытай галавою маліцца Богу?
14 Ці сама прырода ня вучыць вас, што калі мужчына расьці́ць валасы, гэта ганьба для яго,
15 а калі жанчына расьці́ць валасы, гэта слава для яе, бо валасы дадзеныя ёй замест адзеньня.
16 А калі хто думае спрачацца, мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.
17 А загадваючы гэтае, не хвалю вас, бо вы зыходзіцеся не на лепшае, але на горшае.
18 Бо, па-першае, чую, што калі вы зыходзіцеся ў царкве, між вамі ёсьць падзел, і я часткова веру,
19 бо мусяць быць між вамі і герэзіі, каб вартыя выявіліся між вамі.
20 Далей, калі вы зыходзіцеся разам, няма [ў вас] спажываньня вячэры Госпадавай,
21 бо кожны сьпяшаецца зьесьці ўласную вячэру, і адзін [застаецца] галодным, а другі ўпіваецца.
22 Хіба вы дамоў ня маеце, каб есьці і піць? Або пагарджаеце царквою Божаю і сароміце тых, якія ня маюць? Што скажу вам? Ці пахвалю вас за гэтае? Не пахвалю.
23 Бо я ад Госпада прыняў і тое вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб
24 і, падзякаваўшы, паламаў і сказаў: «Вазьміце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас ломіцца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».
25 Таксама і келіх пасьля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсьць Новы Запавет у Крыві Маёй. Гэта рабіце, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне».
26 Бо кожны раз, калі вы ясьцё хлеб гэты і п’іцё келіх гэты, сьмерць Госпада абвяшчаеце, аж пакуль Ён прыйдзе.
27 Так што хто есьць хлеб гэты ці п’е келіх Госпадавы нягодна, вінны будзе Цела і Крыві Госпадавай.
28 Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек і гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п’е з келіха гэтага.
29 Бо хто есьць і п’е нягодна, той есьць і п’е прысуд сабе, не зважаючы на Цела Госпадава.
30 Дзеля гэтага сярод вас шмат слабы́х і хворых, і даволі памірае.
31 Бо калі мы зважаем на саміх сябе, ня будзем су́джанымі.
32 А калі мы су́джаныя, Госпад кара́е нас, каб не былі мы асуджаныя разам са сьветам.
33 Так што, браты мае́, зыходзячыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце.
34 А калі хто галодны, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. А пра ўсё пазасталае загада́ю, калі прыйду.

Першае пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 11 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.