Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Карыньцянам | 8 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Адносна ахвяраў ідалам мы ведаем, бо маем усякае веданьне. Але веданьне робіць ганарыстым, а любоў будуе.
2 А калі хто думае, што ён нешта ведае, той яшчэ нічога не разумее, як трэба разумець.
3 А калі хто любіць Бога, той ма́е разуменьне ад Яго.
4 Дык адносна ежы, ахвяраванай ідалам, мы ведаем, што ідал у сьвеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Аднаго.
5 Бо хаця і ёсьць гэтак званыя богі, ці ў небе, ці на зямлі, бо ёсьць шмат багоў і шмат гаспадароў,
6 але ў нас адзін Бог Айцец, з Якога ўсё, і мы для Яго; і адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё, і мы праз Яго.
7 Але не ў-ва ўсіх такое веданьне; некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, [якое прызнае] ідалаў, і ядуць [ахвяраванае ідалам] як ахвяры ідалам, і слабое сумленьне іхняе апаганьваецца.
8 А ежа не набліжае нас да Бога, бо ані калі ямо, не набываем, ані калі не ямо, не губляем.
9 Але глядзіце, каб вашая ўлада ня сталася спатыкненьнем для нядужых.
10 Бо калі хто ўбачыць, што ты, які маеш веданьне, узьлягаеш у паганскай бажніцы, ці сумленьне яго, як слабога, не збудуецца, каб есьці ахвяры ідалам?
11 І праз тваё веданьне загіне нядужы брат, за якога памёр Хрыстос.
12 А гэтак грэшачы супраць братоў і б’ючы па слабым сумленьні іхнім, вы грашыцё супраць Хрыста.
13 Дзеля гэтага, калі ежа горшыць брата майго, ня буду есьці мяса даве́ку, каб ня горшыць брата майго.

Першае пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 8 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.