Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Рымлянам | 9 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу́, сьведчыць мне сумленьне маё ў Духу Сьвятым,
2 што вялікі смутак мой і няспынны боль у сэрцы маім,
3 бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела,
4 якія ёсьць Ізраільцяне, якіх ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаветы, і даньне законаў, і служэньне, і абяцаньні,
5 якіх і бацькі́, і з якіх Хрыстос паводле цела, Які ёсьць над усімі Бог, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
6 Але ня так, што слова Божае ня споўнілася. Бо ня ўсе тыя, што з Ізраіля, Ізраіль,
7 і ня ўсе тыя, якія насеньне Абрагама, дзеці [ягоныя], але: «У Ісааку будзе названае насеньне табе».
8 Гэта значыць, ня дзеці цела ёсьць дзеці Божыя, але дзеці абяцаньня лічацца за насеньне.
9 Бо слова абяцаньня гэткае: «У гэту пару́ прыйду, і ў Сары будзе сын».
10 I ня толькі, але і Рэбэ́ка зачала за адзін раз ад Ісаака, ба́цькі нашага.
11 Бо калі яны яшчэ не былі нарадзіўшыся і не зрабілі нічога добрага ці ліхога, каб вызначэньне Божае заставалася паводле выбраньня, не праз учынкі, але праз Таго, Хто кліча,
12 сказана было ёй: «Большы будзе служы́ць меншаму»,
13 як напісана: «Якуба Я палюбіў, а Эзава зьненавідзеў».
14 Дык што скажам? Няўжо няправеднасьць у Бога? Няхай ня станецца!
15 Бо Ён кажа Майсею: «Зьлітуюся над тым, над кім зьлітуюся, і зьяўлю міласэрнасьць таму, каму зьяўлю міласэрнасьць».
16 Дзеля гэтага не ад таго, хто хоча, і не ад таго, хто бяжыць, але ад Бога, Які лі́туецца.
17 Бо Пісаньне кажа фараону: «Дзеля таго Я падняў цябе, каб зьявіць на табе сілу Маю і каб імя Маё было абвешчана на ўсёй зямлі».
18 Дзеля гэтага над кім хоча, лі́туецца, а каго хоча, закамяня́е.
19 Дык ты скажаш мне: «Што Ён яшчэ вінаваціць? Бо хто супрацьстане пастанове Яго?»
20 Наадварот, чалавеча! Хто ты такі, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зьлепленае таму, хто зьляпіў: «Навошта ты мяне гэтак зрабіў?»
21 Ці ня мае ўлады ганчар над глінаю, каб з таго самага месіва зрабіць адно начыньне на паша́ну, а другое — на га́ньбу?
22 Што, калі Бог, хочучы зьявіць гнеў і зрабіць вядомай магутнасьць Сваю, з вялікай доўгацярплівасьцю ашчаджаў начыньні гневу, прыгатаваныя на загубу,
23 каб таксама зрабіць вядомым багацьце славы Сваёй над начыньнямі міласэрнасьці, якія Ён за́гадзя прыгатаваў на славу,
24 і над намі, якіх паклікаў ня толькі з Юдэяў, але і з паганаў?
25 Як і ў Осіі Ён кажа: «Ня Мой народ назаву Маім народам, і нялюбую — улюбёнай.
26 І будзе, што на месцы, дзе сказана было ім: “Вы — ня Мой народ”, — там будуць названыя сынамі Бога Жывога».
27 А Ісая крычыць пра Ізраіль: «Хаця б лічба сыноў Ізраіля была, як пясок марскі, рэштка будзе збаўлена;
28 бо, сканчваючы слова і прысьпешваючы ў праведнасьці, хутка зьдзейсьніць Госпад слова на зямлі».
29 I як раней сказаў Ісая: «Калі б Госпад Магуцьцяў не пакінуў нам насеньня, мы сталіся б, як Садом, і былі б падобнымі да Гаморы».
30 Дык што скажам? Пагане, якія не імкнуліся да праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць праз веру.
31 А Ізраіль, які імкнуўся да закону праведнасьці, не дасягнуў закону праведнасьці.
32 Чаму? Бо не праз веру, але праз учынкі закону. Бо яны спатыкнуліся аб каме́нь спатыкненьня,
33 як напісана: «Вось, Я кладу на Сыёне каме́нь спатыкненьня і каме́нь згаршэньня; і кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».

Пасланьне да Рымлянаў Апостала Паўла, 9 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.