Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Рымлянам | 13 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Усякая душа́ няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены.
2 Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
3 Бо начальнікі страшныя не для тых, якія добрае робяць, але благое. А хочаш не баяцца ўлады, рабі добрае, і будзеш мець пахвалу́ ад яе.
4 Бо [гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш благое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць ліхое.
5 Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.
6 Бо дзеля гэтага вы і падаткі пла́ціце, бо яны — Божыя служыцелі, гэтым самым заўсёды занятыя.
7 Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мы́та — мы́та, каму страх — страх; каму паша́ну — паша́ну.
8 Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо, хто лю́біць іншага, той споўніў Закон.
9 Бо прыказаньні «Не чужалож», «Не забівай», «Не крадзі», «Ня сьведчы фальшыва», «Не пажадай» і кожнае іншае зьмяшчаюцца ў гэтым слове: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».
10 Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.
11 І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна збудзі́цца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі.
12 Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла.
13 Як у дзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, не ў сварцы і зайздрасьці,
14 але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.

Пасланьне да Рымлянаў Апостала Паўла, 13 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.