Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Пётар жа і Ян ішлі разам у сьвятыню а дзявятай гадзіне малітвы.
2 І нейкі чалавек, кульгавы ад чэрава маці сваёй, якога насілі і кожны дзень лажылі ля дзьвярэй сьвятыні, называных Прыгожымі, прасіць міласьціну ў тых, якія ўваходзяць у сьвятыню,
3 убачыўшы Пятра і Яна, што меліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх міласьціны.
4 А Пётар, які з Янам углядаўся на яго, сказаў: «Паглядзі на нас».
5 Ён жа ўзіраўся на іх, чакаючы нешта ад іх узяць.
6 А Пётар сказаў: «Срэбра і золата няма ў мяне. А што ма́ю, тое даю табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэту ўстань і хадзі!»
7 І, узяўшы яго за правую руку, падняў. І адразу ўмацаваліся ногі і косткі ягоныя,
8 і ён, падскочыўшы, стаў, і хадзіў, і ўвайшоў з імі ў сьвятыню, ходзячы, і скачучы, і хвалячы Бога.
9 І ўвесь народ бачыў яго, як хадзіў і хваліў Бога.
10 І пазналі яго, што ён быў той, які дзеля міласьціны сядзеў ля Прыгожых дзьвярэй сьвятыні; і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад таго, што здарылася з ім.
11 А як аздароўлены кульгавы трымаўся Пятра і Яна, увесь народ у здуменьні прыбег да іх у прысенак, называны Салямонавым.
12 Бачачы гэта, Пётар адказаў народу: «Мужы Ізраільцяне! Што зьдзіўляецеся гэтаму, ці што так углядаецеся на нас, нібыта мы сваёю сілай або пабожнасьцю зрабілі, каб ён хадзіў?
13 Бог Абрагама, і Ісаака, і Якуба, Бог бацькоў нашых уславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы выдалі і ад Якога адракліся перад абліччам Пілата, калі той судзіў вызваліць Яго.
14 Вы ж ад Сьвятога і Праведнага адракліся і прасілі дараваць вам чалавека забойцу,
15 а Самаго Начальніка жыцьця забілі. Яго Бог падняў з мёртвых, і мы — сьведкі гэтага.
16 І дзеля веры ў імя Ягонае ўмацавала імя Ягонае таго, каго вы бачыце і ведаеце; і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад усімі вамі.
17 І цяпер, браты, я ведаю, што праз няведаньне ўчынілі вы гэта, як і начальнікі вашыя,
18 а Сам Бог, Які прадвесьціў праз вусны ўсіх Сваіх прарокаў, каб цярпець [му́кі] Хрысту, тое і споўніў.
19 Дык навярніцеся і вярніцеся, каб сьцерліся грахі вашыя,
20 каб прыйшлі часы асьвяжэньня ад аблічча Госпада, і каб Ён паслаў Ісуса Хрыста, Якога вам наперад абвясьціў,
21 і Якога мусіла неба прыняць да часу напраўленьня ўсяго, пра што гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых прарокаў ад вякоў.
22 Бо Майсей сказаў бацька́м: “Прарока паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых, як мяне. Яго слухайце ў-ва ўсім, што будзе казаць вам.
23 І будзе: кожная душа, якая не паслухае Прарока гэтага, будзе вынішчана з народу”.
24 І ўсе прарокі ад Самуэля і па чарзе, якія толькі гаварылі, прапаведвалі гэтыя дні.
25 Вы — сыны прарокаў і запавету, які заключыў Бог з бацька́мі нашымі, кажучы да Абрагама: “І ў насеньні тваім дабраслаўлёныя будуць усе народы зямлі”.
26 Вам першым Бог, уваскрасіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго, дабраслаўляючы вас, каб адвярнуўся кожны ад зласьлівасьці сваёй».

Дзеі Апосталаў, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.