Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Глядзі, Я паставіў цябе як Бога для фараона, а Аарон, брат твой, будзе прарокам тваім.
2 Ты будзеш гаварыць усё, што Я загадаю табе, а Аарон, брат твой, будзе гаварыць да фараона, і ён адпусьціць сыноў Ізраіля з зямлі сваёй.
3 I Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і памножу знакі Мае і цуды Мае ў зямлі Эгіпецкай.
4 I не паслухае вас фараон, і Я пакладу руку Маю на Эгіпет, і вывяду войска Маё, народ Мой, сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкае праз суды вялікія.
5 I даведаюцца Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД, калі выцягну руку Маю на Эгіпет і вывяду сыноў Ізраіля з-паміж іх».
6 I зрабіў Майсей і Аарон; як загадаў ім ГОСПАД, так яны і ўчынілі.
7 І Майсею было восемдзясят гадоў, а Аарону — восемдзясят тры гады, калі прамаўлялі яны да фараона.
8 I сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону, кажучы:
9 «Калі скажа вам фараон, кажучы: “Дайце ваш цуд”, дык ты скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і кінь перад фараонам”; і ён станецца цмокам».
10 I прыйшоў Майсей і Аарон да фараона, і ўчынілі так, як загадаў ГОСПАД. I кінуў Аарон кій свой перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і ён стаўся цмокам.
11 I паклікаў фараон мудрацоў і чараўнікоў, і ўчынілі варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю тое самае.
12 I кінуў кожны кій свой, і яны сталіся цмокамі, але праглынуў кій Ааронаў кіі іхнія.
13 Але зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як гаварыў ГОСПАД.
14 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Закамянела сэрца фараона; ён адмаўляецца адпусьціць народ.
15 Ідзі да фараона раніцаю. Вось, ён выйдзе да вады, а ты стань насупраць яго на беразе ракі; і кій, які перамяняўся ў зьмея, возьмеш у руку тваю.
16 I скажы яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, паслаў мяне да цябе, кажучы: "Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне ў пустыні"”. І вось, ты не паслухаў аж да цяпер.
17 Гэтак кажа ГОСПАД: “З гэтага ты даведаешся, што Я — ГОСПАД. Вось, Я ўдару кіем, які ў маёй руцэ, па вадзе, якая ў рацэ, і яна пераменіцца ў кроў,
18 і рыба, якая ў рацэ, здохне, і рака засьмярдзіць, і агідна будзе Эгіпцянам піць ваду з ракі”».
19 I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і выцягні руку тваю на воды Эгіпту, на рэкі іхнія, на ручаі іхнія, на сажалкі іхнія і на ўсялякія ставы водаў іхніх; і стануцца яны крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Эгіпецкай, і ў [начыньнях] драўляных і каменных”».
20 I зрабілі так Майсей і Аарон, як загадаў ГОСПАД. I падняў ён кій, і ўдарыў па вадзе, якая ў рацэ, перад вачыма фараона і перад вачыма слугаў ягоных, і перамянілася ўся вада, якая ў рацэ, у кроў;
21 і рыба, якая ў рацэ, падохла, і засьмярдзела рака, і не маглі Эгіпцяне піць вады з ракі; і была кроў у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
22 I зрабілі гэтаксама варажбіты Эгіпецкія варажбою сваёю. I зацьвярдзела сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як і казаў ГОСПАД.
23 I павярнуўся фараон, і пайшоў у дом свой; і не зьвярнуў сэрца свайго да гэтага.
24 I капаў увесь Эгіпет вакол ракі ваду, каб піць, бо не маглі піць вады з ракі.
25 I споўнілася сем дзён пасьля таго, як ГОСПАД ударыў раку.

Кніга Выхад, 7 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.