Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
2 I пакрыў яго шчырым золатам унутры і звонку, і зрабіў наўкола яго вянок залаты.
3 I выліў да яго чатыры колцы залатыя, на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
4 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.
5 I ўлажыў насілы ў колцы па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.
6 I зрабіў накрыўку са шчырага золата; два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
7 I зрабіў двух херувімаў з золата; каванымі зрабіў іх з абодвух бакоў накрыўкі:
8 аднаго херувіма з гэтага канца, і аднаго херувіма з другога канца; разам з накрыўкай зрабіў херувімаў на абодвух баках яе.
9 I былі херувімы распусьціўшы крылы ўгару, і захіналі крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі былі [зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі былі [зьвернуты] абліччы херувімаў.
10 I зрабіў стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, і локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
11 I пакрыў яго шчырым золатам, і зрабіў яму вянок залаты наўкола.
12 I зрабіў яму наўкола ліштву шырынёю ў далонь, і зрабіў вянок залаты для ліштвы ягонай.
13 I выліў для яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы да чатырох рагоў, якія пры чатырох ножках ягоных.
14 Пры ліштвах былі колцы, каб укладаць насілы і насіць стол.
15 I зрабіў насілы з дрэва акацыі для нашэньня столу, і пакрыў іх золатам.
16 I зрабіў начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі, са шчырага золата.
17 I зрабіў сьвечнік з золата шчырага, каваным зрабіў сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго выходзілі з яго.
18 I шэсьць сьцяблінаў выходзіла з бакоў яго: тры сьцябліны сввечніка з аднаго боку яго, і тры сьцябліны сьвечніка з другога боку яго.
19 Тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на адной сьцябліне, і тры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю, былі на другой сьцябліне. Гэтак на шасьці сьцяблінах, што выходзяць са сьвечніка,
20 А на [камлі] сьвечніку былі чатыры чарачкі, [падобныя] да міндалю, з яблыкам і кветкаю.
21 I яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума сьцяблінамі, [што выходзяць] з яго, і яблык пад двума галінамі, [што выходзяць] з яго, на шасьці сьцяблінах, што выходзяць з яго.
22 Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата.
23 I зрабіў сем лямпаў для яго, і абцужкі да яго, і папяльнічку да яго са шчырага золата.
24 З таленту золата шчырага зрабіў яго з усім прыладамі яго.
25 I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя.
26 I пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола.
27 I два колцы залатыя зрабіў пад вянком ягоным на двух вуглах ягоных; з двух бакоў ягоных зрабіў месцы да насілаў, каб насіць яго на іх.
28 I зрабіў насілы з дрэва акацыі, і пакрыў іх золатам.
29 I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.

Кніга Выхад, 37 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.