Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I зробіць Бэцалеэль, і Агаліяў, і кожны мудры сэрцам, якому даў ГОСПАД мудрасьць і разумнасьць у нутр ім, каб маглі зрабіць усю працу для служэньня ў сьвятыні, усё, як загадаў ГОСПАД».
2 I паклікаў Майсей Бэцалеэля, і Агаліява, і кожнага мудрага сэрцам, якому ГОСПАД даў мудрасьць у сэрца ягонае, усіх, каго прынукала сэрца ягонае ўзяцца за працу і зрабіць яе.
3 I ўзялі яны ад аблічча Майсея ўсе дары, якія прынесьлі сыны Ізраіля на працы для служэньня ў сьвятыні, каб зрабіць яе. І яны прыносілі да яго яшчэ дабраахвотна кожную раніцу.
4 I прыйшлі ўсе мудрыя, якія рабілі ўсялякія працы ў сьвятыні, кожны ад працы сваёй, якою яны займаліся,
5 і сказалі Майсею, кажучы: «Народ вельмі шмат прыносіць, больш, чым патрэбна для працы, якую загадаў ГОСПАД зрабіць».
6 I загадаў Майсей, і абешчана было ўголас у табары, кажучы: «Ані мужчына, ані жанчына няхай ня робяць ужо нічога як дар для сьвятыні». І перастаў народ прыносіць [дары].
7 I прынесенага на работу было даволі на ўсялякую працу, якую належала зрабіць, і яшчэ заставалася.
8 I зрабілі ўсе мудрыя сэрцам, якія займаліся працаю ў Сялібе, дзесяць палотнаў з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, і херувімаў умелай работай зрабілі на іх.
9 Даўжыня аднаго палатна — дваццаць восем локцяў, а шырыня аднаго палатна — чатыры локці. Адна мера для ўсіх палотнаў.
10 I злучыў ён пяць палотнаў адно з адным, і пяць [іншых] палотнаў злучыў адно з адным.
11 I зрабіў пяцелькі з блакіту на краі аднаго палатна для спінаньня; гэтак зрабіў ён на краі апошняга палатна, для спінаньня з іншага боку.
12 Пяцьдзясят пяцелек зрабіў ён на адным палатне, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на канцы палатна для спінаньня з другім; пяцелькі гэтыя — насупраць адна адной.
13 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў залатых, і злучыў кручкамі палотны адно з адным, і сталася сяліба адным [цэлым].
14 I зрабіў палотны з казінае [поўсьці] для намёту сялібы; адзінаццаць палотнаў зрабіў іх.
15 Даўжыня аднаго палатна — трыццаць локцяў, і чатыры локці — шырыня аднаго палатна; мера адна для адзінаццаці палотнаў.
16 I злучыў ён пяць палотнаў асобна, і шэсьць палотнаў асобна.
17 I зрабіў пяцьдзясят пяцелек на краі палатна на канцы для спінаньня, і пяцьдзясят пяцелек зрабіў на краі палатна для спінаньня з іншага боку.
18 I зрабіў пяцьдзясят кручкоў мядзяных для злучэньня намёту, каб быў адным [цэлым].
19 I зрабіў прыкрыцьцё на намёт са скураў бараноў, фарбаваных на чывона, і пакрыцьцё на верх са скураў тахаш.
20 I зрабіў дошкі для сялібы, якія будуць стаяць, з дрэва акацыі.
21 Дзесяць локцяў — даўжыня дошкі, і паўтары локці — шырыня адной дошкі.
22 Па два шыпы ў кожнай дошцы, асаджаныя адзін насупраць другога; гэтак зрабіў ён у-ва ўсіх дошках сялібы.
23 I зрабіў дошкі для сялібы — дваццаць дошак для паўднёвага боку, [што глядзіць] на поўдзень.
24 I сорак срэбных падставак зрабіў пад дваццаць дошак: дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных.
25 I да друтога боку сялібы, [што глядзіць] на поўнач, зрабіў дваццаць дошак,
26 I сорак падставак для іх срэбных — дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
27 I да задняга боку сялібы, [што глядзіць] на захад, зрабіў шэсьць дошак.
28 I дзьве дошкі зрабіў для вуглоў сялібы пры [заходнім] боку.
29 I яны былі злучаныя ўнізе, і разам злучаныя ў гары адным колцам. Гэтак зрабіў ён з імі абедзьвума на абодвух вуглах.
30 I [так] было восем дошак, і падставак іхніх срэбных шаснаццаць, дзьве падстаўкі пад адну дошку, і дзьве падстаўкі пад другую дошку.
31 I зрабіў ён жэрдкі з дрэва акацыі, пяць да дошак аднаго боку сялібы,
32 і пяць жэрдак да дошак другога боку сялібы, і пяць жэрдак да дошак задняга боку сялібы.
33 I зрабіў сярэднюю жэрдку, што праходзіла пасярэдзіне дошак ад аднаго канца да другога.
34 I дошкі пакрыў золатам; і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зрабіў з золата, і жэрдкі пакрыў золатам.
35 I зрабіў заслону з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону; і мастацкай работай зрабіў на ёй херувімаў.
36 I зрабіў да яе чатыры слупы з акацыі, і пакрыў іх золатам, і кручкі на іх — залатыя, і выліў да іх чатыры падстаўкі срэбныя.
37 I зрабіў заслону на ўваходзе намёту з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы,
38 і слупоў для яе пяць з кручкамі да іх, і пакрыў вярхі іхнія і клямкі іхнія золатам, і [выліў] пастаўкі да іх пяць мядзяных.

Кніга Выхад, 36 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.