Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
2 «Глядзі, Я паклікаў наймя Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды.
3 I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы,
4 мастацкія здольнасьці рабіць з золата, срэбра і медзі,
5 і абрабляць камяні для асаджэньня [іх], і абрабляць дрэва, каб рабіць [з ім] усялякую працу.
6 I вось, Я даў яму Агаліява, сына Ахісамаха, з калена Дана, і ў сэрца кожнага мудрага сэрцам Я даў мудрасьць, і яны зробяць усе, што Я загадаў табе:
7 Намёт Спатканьня і Каўчэг Сьведчаньня, і накрыўку, якая на ім, і ўсе начыньні Намёту,
8 і стол, і начыньні ягоныя, і сьвечнік чысты, і ўсе начыньні, і ахвярнік каджэньня,
9 і ахвярнік цэласпаленьня, і ўсе начыньні ягоныя, і мыцельнік, і падставу ягоную,
10 і адзеньні службовыя, і адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара, і адзеньні сыноў ягоных да сьвятарства,
11 і алей памазаньня, і кадзіла пахкае для сьвятыні. Усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць».
12 I сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы:
13 «I ты прамовіш да сыноў Ізраіля, кажучы: “Толькі захоўвайце супачынкі Мае, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленьнях вашых, каб вы пазналі, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас.
14 I захоўвайце суботу, бо яна — сьвятая для вас. Хто апаганіць яе, сьмерцю памрэ. Хто будзе ў яе рабіць работу, будзе выгублена душа тая з-паміж народу свайго.
15 Шэсьць дзён будуць рабіць работу, а дзень сёмы — субота супачынку, сьвятая для ГОСПАДА. Кожны, хто будзе рабіць работу ў дзень супачынку, сьмерцю памрэ.
16 I будуць захоўваць сыны Ізраіля суботу, каб рабіць супачынак у пакаленьнях сваіх. [Гэта] запавет вечны.
17 Паміж Мною і сынамі Ізраіля гэта знак на вякі; бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, а ў сёмы дзень супачыў і адпачыў”».
18 I даў Бог Майсею, калі скончыў прамаўляць да яго на гары Сынай, дзьве табліцы сьведчаньня, табліцы каменныя, запісаныя пальцам Божым.

Кніга Выхад, 31 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.