1 І паказаў Ён імне Ігошуу, вайвышшага сьвятара, што стаяў перад Ангілам СПАДАРОВЫМ, і шайтана, каторы стаяў па правіцы яго, каб супроцьдзеяць яму.
2 І сказаў СПАДАР шайтану: «Хай згане СПАДАР цябе, шайтане, хай згане цябе СПАДАР, што абраў Ерузалім; ці не галавешка гэта, выратаваная з агню?»
3 Ігошуа быў адзеўшыся ў запэцканае адзецьце і стаяў перад Ангілам.
4 І Ён адказаў і казаў тым, што стаялі перад Ім, кажучы: «Зьдзеньце зь яго запэцканае адзецьце»; а яму сказаў: «Вось, Я прычыніў, што адышло ад цябе бяспраўе тваё, і адзену цябе ў дарагое адзецьце».
5 І сказаў: «Няхай узложаць чыстую мітру на галаву яговую», і ўзлажылі чыстую мітру на галаву ягоную, і адзелі яго ў вадзецьце; і Ангіл СПАДАРОЎ стаяў.
6 І перасьцярог Ангіл СПАДАРОЎ Ігошуу, кажучы:
7 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Калі па дарогах Маіх будзеш хадзіць, і калі будзеш дзяржаць загаду Маю, тады будзеш таксама судзіць дом Мой, і таксама сьцерагчы панадворкі Мае, і Я дам табе хадзіць памеж тых, што стаяць гэтта.
8 Слухай жа цяпер, Ігошуа, найвышшы сьвятару! ты а прыяцелі твае, што сядзяць перад табою, бо мужы дзіву яны; бо вось, Я прывяду слугу Свайго, Пагон;
9 Бо во камень, што Я кладу перад Ігошуам; на адным камені сем ачоў; вось, Я выражу выразак яго, — агалашае СПАДАР войскаў, — і аддалю бяспраўе гэтае зямлі за адзін дзень.
10 Таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў, — будзеце адзін аднаго зваць пад віно а пад фіґу"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.