1 Цяжар Ніневы; кніга відзені Нагума Елкошаніна.
2 Бог завідны, і СПАДАР імсьціцца; СПАДАР імсьціцца, і гняўлівы: СПАДАР імсьціцца праціўнікам Сваім і хавае гнеў на непрыяцеляў сваіх.
3 СПАДАР памальны да гневу і вялікае сілы, і ня сусім вывальняе вінных; СПАДАР у буры, у віхру дарога Ягоная, і булак — пыл ад ног Ягоных.
4 Ён гане мора, і высуша яго, і ўсі рэкі высуша; млее Вашан а Карміл, і квет Лібану млее.
5 Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі таюць, і зямля паднялася на прытомнасьць Яго, нават сьвет і ўсі жывучыя ў ім.
6 Перад абурэньням Ягоным хто ўстое? і хто можа вытрывае ад палу гневу Ягонага? гнеў Ягоны выліваецца, як цяпло, і скалы валяцца перад Ім.
7 Добры СПАДАР, моцны горад у дзень немарасьці і знае тых, што спадзяюцца на Яго.
8 Але заліваючаю паводкаю зробе супоўны канец месцу яе, і за варагамі Ягонымі будзе гнацца цемра.
9 Што вы думаеце праз СПАДАРА? Ён зробе супоўны канец, удругава не паўстане немарасьць;
10 Бо сплёўшыся разам, як п’яніцы, яны чыста будуць пажэрты, як сухі жнеўнік.
11 Зь цябе вышаў тый, што задумляе ліха супроці СПАДАРА, параднік веляла.
12 Гэтак кажа СПАДАР: «Хоць яны супакойныя і нават чысьленыя, гэтак, адылі, будуць адцяты і мінуцца; хоць Я мучыў цябе, наперад ужо ня буду мучыць.
13 А цяпер Я зламлю йго ягонае зь цябе й зялезы твае разарву».
14 І СПАДАР даў расказаньне празь цябе: «Наперад ня будзе насеньня імені твайго; з дому багоў тваіх адатну выразаныя а выліваныя; зраблю гроб твой, бо ты абрыдны».
15 Вось, на горах ногі таго, што прыносе добрыя ведамкі, што абяшчае супакой; сьвяткуй, Юда, сьвяты свае, паўні абятніцы свае, бо наперад ня будзе велял праходзіць па табе: ён чыста адцяты!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Нагума, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.