Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Захарыі, 3 Захарыі, 3 глава

1 І паказаў ён мне Ісуса, вялікага іярэя, які стаяў перад анёлам Гасподнім, і сатану, які стаяў праваруч яго, каб процідзейнічаць яму.
2 І сказаў Гасподзь сатане: Гасподзь хай забароніць табе, сатана, хай забароніць табе Гасподзь, Які выбраў Ерусалім! ці не галавешка ён, выцягнутая з агню?
3 А Ісус быў апрануты ў заплямленую вопратку і стаяў перад анёлам,
4 які адказваў і сказаў тым, што стаялі перад ім, так: здымеце зь яго заплямленую вопратку. А яму самому сказаў: глядзі. Я зьняў зь цябе віну тваю, і апранаю цябе ў адзеньне ўрачыстае.
5 І сказаў: ускладзеце на галаву яго чысты кідар. І ўсклалі чысты кідар на галаву яго і апранулі яго ў адзеньне; а анёл Гасподні стаяў.
6 І засьведчыў анёл Гасподні і сказаў Ісусу:
7 так кажа Гасподзь Саваоф: калі ты будзеш хадзіць Маімі шляхамі і калі будзеш на варце Маёй, дык будзеш судзіць дом Мой і наглядаць за дварамі Маімі. Я дам табе хадзіць паміж гэтымі, што стаяць тут.
8 выслухай жа, Ісусе, іярэю вялікі, ты і браты твае, што сядзяць перад табою, мужы знакамітыя: вось, Я прыводжу раба Майго, ПАРАСТКА.
9 Бо вось той камень, які Я кладу перад Ісусам; на гэтым адным камені — сем вачэй; вось, я выражу на ім абрысы яго, кажа Гасподзь Саваоф, і згладжу грэх зямлі гэтай за адзін дзень.
10 У той дзень, кажа Гасподзь Саваоф, будзеце адзін аднаго запрашаць пад вінаград і пад смакоўніцу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захарыі, 3 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.