Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Ёны, 1 Кніга прарокі Ёны, 1 глава

1 І было слова СПАДАРОВА Ёну Амітаёнку, кажучы:
2 «Устань, пайдзі да Ніневы, места вялікага, і гукай да яго, што ўзышло ліха іхнае перад відам Маім».
3 І ўстаў Ёна, каб уцячы да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА, і зышоў да Яфы, і знашоў караб, што плыў да Таршышу; і даў плату, і зышоў да карабля, каб прыплыць ізь імі да Таршышу ад віду СПАДАРОВАГА.
4 Але СПАДАР пусьціў вялікі вецер на мора, і ўзьнялася вялікая бура на мору, і думалі, што караб разаб’ецца.
5 І зьлякаліся маравікі, і крычэлі кажны да свайго бога, і выкінулі ў мора рэчы, што былі ў караблю, каб палягчыць сабе гэтым; а Ёна зышоў на далоўе боку карабля, і лёг, і моцна заснуў.
6 І дабліжыўся да яго начэльнік карабля, і сказаў яму: «Што табе, што ты так моцна сьпіш? устань, гукай да Бога свайго, можа ўспомне тый Бог праз нас, і мы не загінем».
7 І сказалі адзін аднаму: «Пайдзіма, і кіньма на жэрабя, і даведаемся пераз каго гэта вялікае ліха на нас». І кінулі на жэрабя, і пала жэрабя на Ёну.
8 І сказалі яму: «Скажы ж нам, чаму, з чые прычыны сталася гэтае вялікае ліха? які твой занятак? і скуль прышоў? і што за край твой? зь якога народу ты?»
9 І сказаў ім: «Гэбрэй я, і СПАДАРА, Бога нябёснага, я баюся, Каторы ўчыніў моры й сушу».
10 І зьлякаліся тыя людзі лякам вялікім, і сказалі яму: «Што гэта ты зрабіў?» бо ведалі тыя людзі, што ад віду СПАДАРОВАГА ён уцякаў, бо прызнаўся ім.
11 І сказалі яму: «Што нам зрабіць із табою, каб сьціхла мора нам?» бо мора ўсе болей узбуралася.
12 І сказаў ім: «Падыйміце мяне й кіньце мяне ў мора, — і змоўкне мора вам; бо ведаю я, што за мяне гэта вялікая бура на вас».
13 І моцна веславалі тыя людзі, каб зьвярнуцца на сушу, і не маглі, бо мора болей а болей узбуралася ля іх.
14 І гукалі да СПАДАРА, і сказалі: «Молім Цябе, СПАДАРУ, дай хай не загінем за душу гэтага чалавека, і не ўскладай на нас кроў нявінную, бо ты, СПАДАРУ, як захоця зробіш».
15 І паднялі Ёну, і кінулі яго ў мора, і перастала мора гневацца.
16 І баяліся тыя людзі страхам вялікім СПАДАРА, і абракалі аброк СПАДАРУ, і абяцалі абятніцы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга прарокі Ёны, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.