1 І паказаў мне Ісуса, вялікага сярод святароў, які стаяў перад анёлам Госпада; і шатан стаяў з правага боку ад яго, каб супрацьстаяць яму.
2 І сказаў анёл Госпадаў шатану: «Наракае на цябе Госпад, шатан! І наракае Госпад на цябе, які выбраў Ерузалім! Ці ж ён не галавешка, выхапленая з агню?»
3 І Ісус быў апрануты ў забруджанае адзенне і стаяў перад анёлам.
4 Ён адказаў і сказаў тым, якія стаялі перад ім, кажучы: «Здыміце з яго бруднае адзенне». І сказаў ён яму: «Вось, я забраў ад цябе правіннасць тваю; апрану цябе ў іншае адзенне».
5 І ўсклалі на галаву яго прыгожы кідар, і апранулі яго ў шаты; і анёл Госпадаў стаяў.
6 І засведчыў анёл Госпадаў Ісусу, кажучы: «Вось што кажа Госпад Магуццяў:
7 “Калі ты будзеш хадзіць па Маіх дарогах і калі захаваеш службу Маю, то ты таксама будзеш судзіць дом Мой і будзеш пільнаваць Мае панадворкі; і залічу цябе ў лік тых, што стаяць тут зараз.
8 Слухай, Ісусе, першасвятару, ты і прыяцелі твае, якія сядзяць перад табою, яны бо праракуюць. Бо Я, вось, прыводжу паслугача майго — Парастка.
9 Вось бо камень, які кладу перад Ісусам: на тым камені сем вачэй; Я, вось, выражу выяву яго і ў адзін дзень скасую правіннасць гэтае зямлі, — кажа Госпад Магуццяў.
10 У той дзень — прадказанне Госпада Магуццяў, — пакліча сябар сябра свайго ў засень вінаграду і фігавага дрэва”.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захарыі, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.