Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Міхея, 1 Кніга прарокі Міхея, 1 глава

1 Слова СПАДАРОВА, што было да Міхея Морасьфяніна за дзён Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх, каторае ён відзеў узглядам Самары а Ерузаліму.
2 Слухайце, усі люды, прыслухайся, зямля і ўсе, што на ёй! І няхай будзе Спадар СПАДАР сьветкаю супроці вас, Спадар ізь сьвятога палацу Свайго;
3 Бо, вось, СПАДАР выходзе зь месца свайго, і зыходзе, і ступае па вышынях зямлі.
4 І горы растаяць пад Ім, і даліны папокаюць, як воск перад цяплом, як воды, што ільлюцца далоў із стромы.
5 За выступ Якаваў усе гэта і за грахі дому Ізраелявага. Што за выступ Якаваў? ці не Самара? І што за ўзвышшы ў Юдэі? ці не Ерузалім?
6 Пастанаўлю Самару як кучу на полю, як месца на саджэньні віна, і ськіну ў даліну камяні яе, і поды яе агалю.
7 І ўсі выразаныя яе будуць пабіты на кавалкі, і ўсі заплаты бязулі яе спалены цяплом, і ўсі балваны яе зраблю пустынёю, бо яна зьберла із заплаты бязулі, затым на заплату бязулі аберне іх.
8 З гэтае прычыны я плачу а выю, хаджу абдзерты а голы; зраблю жалобу, як смокі, і плач, як совы;
9 Бо раны ейныя невылячальныя, бо прышло аж да Юды, дасьпела аж да брамы люду Майго, аж да Ерузаліму.
10 Не абяшчайце ў Ґафе, ані ня плачча; у доме Офра качайся ў пыле.
11 Пераходзь сабе, жыхарка Шафіру, маючы сорам свой заголены; ня выйдзе й жывучая ў Цаанане; плач у Беф-Ецэлю ня дасьць вам адзяржацца ў ім.
12 Бо чакаў у клопаце дабра жыхар Марофы, але ліха зышло ад СПАДАРА да брамы Ерузаліму.
13 Запражы ў цялежкі борздую жывёлу, жыхарка Лахішу; яна пачатак грэху дачцэ Сыёну, бо ў цябе знойдзены выступы Ізраеля.
14 Затым ты будзеш пасылаць дары да Морэшэф-Ґафу; дамы Ахзыва будуць маніць каралём Ізраельскім.
15 Яшчэ спадкаемцу прывяду да цябе, жыхару Морэшы, ён прыйдзе да Одуламу, славы Ізраелявае.
16 Аблысей, астрыжыся па кунежных дзяцёх сваіх; пашыр лысіну, як у варла, бо яны пойдуць у палон ад цябе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга прарокі Міхея, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.