1 Другога году караля Дара, шостага месяца, першага дня месяца, было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам Зэрувавелю Шэалфіеленку, вайводзе Юдэі, а Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, кажучы:
2 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў, кажучы: "Гэты люд кажа: ’Ня прышла пара, пара, каб станавіць дом СПАДАРОЎ’"».
3 Тады было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам, кажучы:
4 «Ці пара вам жыць у шаляваных дамох, а гэты дом спустошаны?»
5 Затым цяпер гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Зьвярніце сэрца сваё да дарогаў сваіх.
6 Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьце, але вам ня досыць; п’іце, але не праганяеце смагі; адзяіцеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе да дзіравага капшука».
7 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Зьвярніце сэрца сваё да дарогаў сваіх.
8 Узыйдзіце на гару, і вазіце дзерва, і станавіце дом; і Я буду прыяць яму, і ўслаўлюся, — кажа СПАДАР. —
9 Глядзіце, каб было шмат, а гля, мала; і як прыносіце двору, Я разьвею тое. Чаму? — агалашае СПАДАР войскаў: — За дом Мой, што спустошаны, а вы бяжыце кажны да дому свайго.
10 Затым неба над вамі заставалася без расы, і зямля заставалася бяз плоду.
11 І Я прыгукаў сухмень на зямлю а на горы а на збожжа а на вінны сок а на аліву а на тое, што выдаець зямля, а на людзёў а на статак а на ўсю гарапашнасьць рук».
12 І паслухалі Зэрувавель Шэалфіеленак а Ігошуа Егосадачонак, найвышшы сьвятар, і ўся астача люду голасу СПАДАРА, Бога свайго, і слоў Гаґея прарокі, бо СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго, і люд баяўся СПАДАРА.
13 І сказаў Гаґей, пасланец СПАДАРОЎ, з паручэньня СПАДАРОВАГА да люду, кажучы: «Я з вамі», — агалашае СПАДАР.
14 І ўзрушыў СПАДАР дух Зэрувавеля Шэалфіеленка, вайводы Юдэі, а дух Ігошуі Егосадачонка, найвышшага сьвятара, а дух усяго засталага люду, і яны прышлі, і рабілі работу ў доме СПАДАРА войскаў, Бога свайго,
15 Дваццаць чацьвертага дня шостага месяца, другога году караля Дара.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Гаґея, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.