Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І я бачыў, як Баранчык зьняў першую ізь сямёх пячацяў, і я пачуў адно з чатырох стварэньняў, што, бы голасам грому, сказала: «Падыйдзі й глянь!»
2 I я глянуў, і вось, конь белы, і на ім коньнік із лукам, і дана была яму карона; і вышаў ён пераможны, і каб перамагаць.
3 I як Ён зьняў другую пячаць, я чую другое жывое стварэньне, што казала: «Падыйдзі й глянь!»
4 I вышаў другі конь, руды; і коньніку, што сядзеў на ім, дана ўзяць супакой ізь зямлі, каб забівалі адзін аднаго; і даны яму вялікі меч.
5 I як ён зьняў трэйцюю пячаць, я чуў трэйцяе жывое стварэньне, што казала: «Падыйдзі й глянь!» I я глянуў, і вось, конь вараны, і на ім коньнік із вагою ў руццэ сваёй.
6 I чуў я голас пасярод чатырох жывых стварэньняў, што казалі: «Карэц пшонкі за дынар, і тры карцы ячменю за дынар; аліве ж а віну ня шкодзь».
7 I як Ён зьняў чацьвертую пячаць, я пачуў голас чацьвертага жывога стварэньня, што казала: «Падыйдзі й глянь!»
8 I я бачыў, і вось, конь палавы, і на ім коньнік, імя ягонае сьмерць; і пекла ішла за ім, і дана ім улада над чэцьверцяй зямлі — забіваць мячом і галадоўю, і сьмерцяй, і зьвярамі земнымі.
9 I як Ён зьняў пятую пячаць, я абачыў пад аброчнікам душы забітых за слова Божае а за сьветчаньне, каторае сьветчылі.
10 I загаласілі яны вялікім голасам, кажучы: «Пакуль, Валадару, сьвяты а праўдзівы, ня судзіш і ня імсьціш жывучым на зямлі за кроў нашую?»
11 I даны былі кажнаму зь іх адзецьці белыя, каб яны супакоіліся яшчэ на малы час, пакуль супрацаўні іхныя а браты іхныя, каторыя будуць забіты, дапоўняць.
12 I я глянуў, як ён зьняў шостую пячаць, і сталася вялікае трасеньне зямлі, і сонца сьцямнела, як зрэбніна, і месяц стаў, як кроў;
13 I гвезды нябёсныя палі на зямлю, як фіґа, трэсеная вялікім ветрам, страсае нясьпелыя фіґі свае;
14 I неба зьвілося, бы сувой зьвіваецца; і кажная гара й абток скрануліся зь месцаў сваіх.
15 I каралёве земныя, і вялікія, і тысячнікі, і багатыя, і дужыя, і кажны нявольнік, і кажны вольнік схаваліся ў пячоры і ў скалы гораў;
16 I кажуць горам а скалам: «Зваліцеся на нас і закрыйце нас ад віду Седзячага на пасадзе і ад гневу Баранчыкавага»;
17 Бо прышоў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто можа вытрываць ?

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 6 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.