Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Аб'яўленьня | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I абачыў я ангіла, што зыходзіў зь неба, каторы меў ключ да бяздоньня і вялікі ланцуг у руццэ сваёй.
2 Ён схапіў смока, гада старавечнага, каторы ё дзявал а шайтан, і зьвязаў яго на тысяча год,
3 I ськінуў яго ў бяздоньне, і замкнуў, і запячатаваў над ім, каб ня мог ужо зводзіць народы, пакуль ня скончыцца тысяча год; просьле гэтага ён мае быць вывальнены на малы час.
4 I абачыў я пасады і седзячых на іх, і суд быў даны ім, і душы сьцятыя за сьветчаньне Ісусава а за Слова Божае, каторыя не пакланіліся зьверу ані абразу ягонаму, і не прынялі знаку на чало свае і на руку сваю. Яны ажылі й каралявалі з Хрыстом тысяча год.
5 Засталыя з памерлых не ажылі, пакуль ня скончыцца тысяча год. Гэта — першае ўскрысеньне.
6 Дабраславёны а сьвяты, хто мае ўчасьце ў вускрысеньню першым: над тымі другая сьмерць ня мае ўлады; яны будуць сьвятарамі Божымі а Хрыстовымі і будуць караляваць ізь Ім тысяча год.
7 I як скончыцца тысяча год, шайтан будзе вывальнены зь вязьніцы свае,
8 I выйдзе зводзіць народы, што на чатырох рагох зямлі, Ґоґа, й Маґоґа, каб зьберці іх на вайну; лік іх — як пяску морскага.
9 I ўзышлі на шырыню зямлі, і абступілі табар сьвятых а ўмілаванае места; і зышоў агонь зь неба, і пажэр іх.
10 А дзявал, што зводзіў іх, укінены ў возера агняное а серкавае, ідзе зьвер а хвальшывы прарока, і будуць мучаны дзень і ноч на векі вякоў.
11 I абачыў я вялікі белы пасад і Седзячага на ім, ад Каторага віду ўцякала зямля й неба; і не знайшлося ім месца.
12 I абачыў я мертвых, вялікіх і малых, што стаялі перад пасадам, і сувоі рашчыненыя былі, і накшы сувой рашчынены, каторы ё сувой жыцьця; і суджаны былі мертвыя за рэчы, напісаныя ў сувоях, подле ўчынкаў сваіх.
13 I аддало мора мертвых, што ў ім, і сьмерць і пекла аддалі мертвых, што ў іх; і яны былі суджаны кажны подле ўчынкаў сваіх.
14 I сьмерць і пекла кінены ў возера агняное. Гэта сьмерць другая — возера агняное.
15 I калі хто ня быў знойдзены запісаным у сувою жыцьця, быў укінены ў возера агняное.

Кніга Аб'яўленьня сьвятога Яана Багаслова, 20 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.